Ці доўга навасёлы чакалі сваіх кватэр і як іх ацанілі



Іван Болбат, доктар-хірург Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы:
- Са жніўня 2020 года працую доктарам-хірургам у Дзятлаўскай бальніцы. У снежні мы з жонкай Вольгай заключылі шлюб. Адпаведна, паўстала пытанне аб месцы жыхарства. Спачатку жылі з бацькамі. Усе выдатна разумеюць, што разам з плюсамі сумеснага пражывання з роднымі ёсць і пэўныя нюансы.
Таму парадавала, што нам выпаў шанц атрымаць двухпакаёвую кватэру. Раён, дзе знаходзіцца дом, выдатны, усё задавальняе. Мы ўдзячны адміністрацыі Дзятлаўскага райвыканкама за такі клопат.

Маргарыта Юшкевіч, педагог дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава:
- 3 2019 года з'яўляюся маладым спецыялістам, працую выхавальнікам дашкольнай адукацыі ў ДРЦД № 2 горада Дзятлава. Сама ўраджэнка Дзятлаўшчыны, скончыла Гезгалаўскую сярэднюю школу. Вучылася па мэтавым накіраванні, таму вярнулася ў родныя мясціны.
Вядома, марыла пра ўласнае жыллё. Дзякуючы загадчыцы нашай установы, даведалася, што хутка будзе здавацца арэндны дом і, як малады спецыяліст, я магу атрымаць у ім кватэру.
Пытанне вырашылася станоўча. Вельмі задаволена, бо свае сцены - гэта заўжды ўтульнасць, цяпло, станоўчая атмасфера.

Роберт Асіпук, педагог дадатковай адукацыв Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава:
- У 2020 годзе я скончыў Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў і прыйшоў працаваць на Дзятлаўшчыну як малады спецыяліст.
У Дзятлава жыве мая сям'я, наш горад дастаткова камфортны для жыцця, нават для маладых людзей.
На атрыманне кватэры не спадзяваўся, аднак быў прыемна ўражаны, калі даведаўся, што тут будуецца арэнднае жыллё. Калегі падказалі мне, як аформіць дакументы, каб стаць шчаслівым уладальнікам аднапакаёвай кватэры. Асабліва радуе, што дом знаходзіцца ў вельмі зручным месцы: блізка ад цэнтра і ў крокавай даступнасці ад маёй работы.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/