Танцавальны сюрпрыз ад Свавольніка Бубы



Раённае мерапрыемства для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, прайшлоў рамках рэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі "Нашы дзеці" ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

3 падарункамі і віншаваннямі на ранішнік завіталі госці. Намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" Iгap Кухарэвіч пажадаў здзяйснення ўсіх запаветных мараў у новым годзе і паспяховай вучобы юным удзельнікам свята; цярпення, бадзёрасці духу, плёну ва ўсіх справах - дарослым. Эстафету віншаванняў перанялі намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Алена Жадзейка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама, намеснік старшыні раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Алена Чайкоўская, намеснік дырэктара ЦБУ № 407 горада Дзятлава ААТ "ААБ Беларусбанк" Святлана Кончык.

Падтрымаць дзетак у час ранішніка прыйшлі намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Святлана Залучан, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Ала Жэгалік, метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Сіўко.

Цікавую, багатую на танцы, рухомыя гульні і забавы праграму для ўдзельнікаў сустрэчы падрыхтаваў Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек "Dolls4All" і яго кіраўнік Іван Каско.

Затым усе жадаючыя пачыталі Дзядулі Марозу навагоднія вершы, за што атрымалі ад Снягурачкі салодкія прызы.
Нарэшце настаў самы жаданы і доўгачаканы момант - уручэнне падарункаў і традыцыйных фотаздымкаў з казачнымі героямі каля ёлкі. Для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, салодкія падарункі былі набыты за кошт бюджетных сродкаў. Спонсарам раённага свята стаў таксама ЦБУ № 407 горада Дзятлава ААТ "ААБ Беларусбанк".

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/