"Табе, мой горад, прысвячаем!"



Ужо з самай раніцы 2 ліпеня на вуліцах горада Дзятлава было шумна, весела, гаманліва. Так, на вуліцы Савецкай ладэілася выстава-прэзентацыя дасягненняў прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўскага раёна "Табе, мой горад, прысвячаем!", таксама выстава-дэманстрацыя эксклюзіўнай спецтэхнікі, у гарадскім парку працавалі падворкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Больш за дваццаць установаў прадставілі сваю прадукцыю, расказапі пра дасягненні і поспехі.

Сустракалі гасцей прывітальнай песняй работнікі культуры раёна. Бібліятэкары ладзілі выставу беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў. Дзятлаўская школа мастацтваў і аддзел адукацыі паказалі ўзнагароды сваіх выхаванцаў, расказалі аб іх праектах.

Гасцінна сустракаў караваем Белтэлекам, а раённае аддзяленне Таварыства Чырвонага Крыжа прапаноўвала гарачы чай, які быў вельмі дарэчы ў гэты дажджлівы дзень.

Будкомплекс і Дзятлаўская сельгастэхніка не толькі расказалі, але і паказалі свае вырабы. У палатку здароўя запрашала раённая бальніца, а Дзятлаўскі лясгас прапаноўваў паспрабаваць ляснога мядку.

Вялікім дружным калектывам сустракала Дзятлаўскае РУП ЖКГ: песняй уласнага сачынення яны павіншавалі родны горад з юбілеем.

Святлана ГРЫШЫНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/