"Сырная страна" - толькі натуральны смак



Па выніках штогадовага абласнога конкурсу на атрыманне прэміі
Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненні ў галіне якасці
ў 2017 годзе вызначаны 6 лаўрэатаў з 17 канкурсантаў.

У лершай падгрупе - вытворчасць харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыi з колькасцю працуючых да 500 чалавек - пераможцам стала адкрытае акцыянернае таварыства "Дзятлаўскі сыраробны завод", прадукцыя якога выходзіць пад брэндам "Сырная страна", шырока вядомым у нашай рэспубліцы і за яе межамі.

"Сырная страна" не ўтойвае сакрэты свайго поспеху і гатова дзяліцца імі са спажыўцамі. Сярод складнікаў перамогі - натуральнасць прадукцыі. У вытворчасці выкарыстоўваюцца натуральный чыстыя культуры і малочна-кіслыя бактэрыі, няма генетычна мадыфікаваных мікраарганізмаў. Асартымент прадукцыі прадпрыемства пашыраецца не за кошт раслінных дабавак, а з дапамогай новага пакалення заквасак, якія з'яўляюцца натуральнымі кампанентамі сыру.

Менавіта закваска і адпаведны тэмпературны рэжым выспельвання даюць кожнаму новаму гатунку своеасаблівы водар і малюнак (памер і колькасць дзірачак на зрэзе). Вялікую ўвагу на заводзе надаюць і якасці сыравіны, за чым пільна сочыць лабараторыя прадпрыемства.

Якасць прадукцыі "Сырной страны" пацверджана шматлікімі ўзнагародамі, колькасць якіх расце з кожным годам. Не стаў выключэннем і 2018-ы, калі ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" удзельнічала ў 25-й юбілейнай міжнароднай выставе прадуктаў харчавання "Прадэкспа-2018" у горадзе Маскве.

"Прадэкспа" ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых харчовых выставаў свету і ўражвае сваімі маштабамі. Сёлета канкурэнцыю "Сырной стране" тут складалі прадстаўнікі харчовага бізнэсу з 46 краін.

Паспяховым для дзятлаўскіх сыраробаў быў конкурс-дэгустацыя прадуктаў "Лепшы смак", Дарэчы, метад дэгустацыі - самы прагрэсіўны ў тэсціраванні прадуктаў, бо дае дакладную ацэнку перспектываў на рынку, галасаванне і падлік галасоў праводзяцца публічна, арганізатары мерапрыемства не могуць паўплываць на вынікі.

Прадукцыя Дзятлаўскага сыраробнага завода адзначана на сёлетняй выставе чатырма дыпломамі першай ступені: за масла сметанковае "Крестьянское" з масавай доляй тлушчу 72,5%, сыр паўцвёрды "ATLETas" з масавай доляй тлушчу 50%, сыр цвёрды "Chesse BUM" з масавай доляй тлушчу 45%, сыр мяккі "Ricotta" слабасалёны з масавай доляй тлушчу 30%, а таксама дыпломам другой ступені за сыр паўцвёрды з чэдэрызацыяй "Chedder Gold" з масавай доляй тлушчу 45%. Чарговы раз Дзятлаўскі сыраробны завод заваяваў прыхільнікаў смакам i якасцю сваей прадукцыі.

Прадпрыемства прадаўжае актыўна прадстаўляць сваю прадукцыю за межамі Беларусі. У якасці экспанента "Сырная страна" сёлета паўдзельнічала ў выставе "MADE IN BELARUS", якая праходзіла ў Кіеве (Украіна) і ў аднайменнай выставе беларускай прадукцыі ў Душанбэ (Таджыкістан), якую наведваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Варта зазначыць, што ад Калінінграда да Далёкага Усходу Дзятлаўскі сыраробны завод мае гандлёвых партнёраў, якія прадстаўляюць "Сырную страну" на расійскім рынку: прадукцыя рэалізоўваецца ў Чэлябінску, Ніжнім Ноўгарадзе, Бранску, Маскве, Варонежы, Пецярбургу. Заключаны кантракты з гандлёвымі партнёрамі з поўдня Расіі - Краснадарскага краю, паўвострава Крыма. Акрамя таго, супрацоўнічае прадпрыемства з Данецкай і Луганскай абласцямі.

Геаграфія паставак увесь час пашыраецца. Сёлета прадпрыемства дыверсіфікавала рынкі эбыту на Казахстан і Кыргызстан. Цяпер экспарт у іншыя краіны складае 12% ад продажу прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю.

Што тычыцца ўнутранага рынка, то "Сырная страна" дастаткова шырока прадстаўлена ў такіх буйных беларускіх гандлёвых сетках, як "Еўраопт", "Дабраном", гандлёвых цэнтрах "Карона", "Алмі".

Дзятлаўскія сыраробы крочаць у нагу з часам і не баяцца эксперыментаваць, распрацоўваючы новыя віды прадукцыі. У 2018 годзе "навінка" прадпрыемства сыр PARMEZAN "заваёўвае" сваіх спажыўцоў.

Работа на вытворчасці - гэта работа каманды, зазначае выконваючая абавязкі дырэктара ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" Вольга Болцік. Тыя вынікі, пра якія ішла размова, безумоўна, уклад кожнага з работнікаў.

Аднаму спецыялісту, наколькі б прафесійным і падрыхтаваным ён ні быў, немагчыма вырашыць увесь спектр праблем. У гэтым кірунку 2017 год прынёс заводу заслужаную ўзнагароду: калектыў ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" быў адэначаны дыпломам за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці па выніках 2017 года з занясеннем на раённую Дошку гонару.

Аднак актыўна на ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" праходзяць не толькі працоўныя будні, "кіпіць° тут і грдмадскае жыццё. 269 работнікаў завода з'яўляюцца ўдзельнікамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. Яе актывісты прымаюць удзел у раённых мерапрыемствах і спартыўных спаборніцтвах.

Цікава ў "Сырной стране" праходзяць сустрэчы з ветэранамі працы, экскурсіі, паездкі, а нядаўна дзятлаўскія сыраробы паўдзельнічалі ў раённым турзлёце для працоўнай моладзі.

Малочная прамысловасць адна з самых прыярытэтных галін развіцця беларускай эканомікі і візітная картка нашай краіны. На працягу апошніх гадоў Беларусь уваходзіць у пяцёрку вядучых пастаўшчыкоў малака ў свеце.

Значны уклад у агульную справу ўносіць і ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод", адпраўляючы на экспарт больш за 80% сваёй прадукцыі.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/