Сярод лепшых у вобласці



На Дзятлаўшчыне падвялі вынікі работы ўстановаў культуры раёна за 2020 год і акрэслілі задачы на 2021 год. Выніковае пасяджэнне Савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама прайшло 10 сакавіка з удзелам начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алены Клімовіч і намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча.

- У 2020 годзе ўстановы культуры раёна забяспечылі выкананне мінімальных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва, - зазначыў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Васіль Шыцько. - На забеспячэнне іх дзейнасці было накіравана 2 мільёны 626 тысяч рублёў, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы - 231 тысяча 616 рублёў, на набыццё абсталявання і бягучыя рамонты - 72 тысячы.

Культурныя паслугі ў раёне аказвае адна юрыдычная асоба, пры якой функцыянуюць 11 клубных установаў, у маланаселеных і аддаленых вёсках працуе сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва. У жніўні 2020 года ў сувязі з рэарганізацыяй раённай кінавідэасеткі ў структуру раённага Цэнтра культуры ўключаны аддзел па кінавідэаабслугоўванні.

Галоўныя культурныя мерапрыемствы 2020 года былі прысвечаны Году малой радзімы, 75-годдзю Вялікай Перамогі, 80-годдзю Дзятлаўшчыны, 80-годдзю раённага аддзела міліцыі, у рамках праекта "Дбай-ых людзей славім - весела час бавім" прайшлі брэндавыя святы ў Раклевічах і Казлоўшчыне, у райцентры ладзіўся фестываль сямейнага адпачынку "Зецельскі фзст". Званнё "Народны" і "Узорны" летась пацвердзілі 10 калектываў раёна. 3-за пандэміі да 60 % летась скарацілася колькасць праведзеных мерапрыемстваў, на 100 % выканаць план змаглі Дзятлаўская раённая бібліятэка і сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва. 3 сакавіка 2020 года клубныя ўстановы пачалі актыўна "пераносіць" сваю работу ў інтэрнэт-прастору, быў створаны ютуб-канал "Культура Дзятлаўшчыны".

Летась работа Дзятлаўскай раённай, двух гарпасялковых і дзевяці сельскіх бібліятэк была скіравана на рэалізацыю рэспубліканскіх, раённых бібліятэчных праграм і праектаў, бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва. У чэрвені 2020 года для аптымізацыі сеткі закрыта Раготнаўская сельская бібліятэка-клуб. Цяпер у раёне больш за 9 тысяч чытачоў, прырост наведвання бібліятэк склаў 120 % да ўзроўню 2019 года. Прааналізавана работа, складзены аптымаль-ныя маршруты бібліобуса, які курсіруе па 50 населеных пунктах, дзе жыве 701 чытач.

У 2020 годзе дзейнасць Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея была скіравана на далейшае ўдасканаленне экспазіцыйна-выставачнай, фондавай, навукова-асветніцкай дзейнасці, рэалізацыю дзяржпраграмы "Культура Беларусі на 2016-2020 гады". Арганізавана 13 выставаў, праведзена 154 экскурсіі, асноўны музейны фонд папоўнілі 147 прадметаў. Зароблена 3660 рублёў - 60 % ад плана пазабюджэтнай дзейнасці.

Музычнай адукацыяй ахоплена 520 дзяцей - 25,4 % ад агульнай колькасці навучэнцаў раёна, 5 выпускнікоў школаў мастацтваў паступілі ў сярэднеспецыяльныя музычныя ўстановы. Па выніках удзелу ў конкурсах рознага ўзроўню летась навучэнцы заваявалі 94 прызавыя месцы, стыпендыятамі Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі сталі 15 юных жыхароў раёна.

Сярод галоўных пытанняў сферы культуры Дзятлаўшчыны, якія належыць вырашаць сёлета, Васіль Шыцько назваў падрыхтоўку і замацаванне маладых кадраў, правядзенне мерапрыемстваў да Года народнага адзінства, паляпшэнне матэрыяльнай базы, рамонты.

Вопытам работы сваіх калектываў падзяліліся спецыялісты ўстановаў культуры.

Якое неардынарнае рашэнне давялося прыняць пры арганізацыі вольнага часу розных катэгорый насельніцтва клубным установам культуры ў інтэрнэт-прасторы, расказала загадчыца аддзела метадыч-най работы раённага Цэнтра культуры Марына Лукіянец. Так, у 2020 годзе быў створаны ютуб-канал "Культура Дзятлаўшчыны", які займеў больш за 50 тысяч наведвальнікаў, у тым ліку іншаземцаў. Асаблівай папулярнасцю ў дзятлаўчан карыстаецца такі інтэрнэт-прадукт, як музычныя паштоўкі-віншаванні ад мясцовых артыстаў.

Напрацоўкамі, дасягненнямі, планамі Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі-цэнтра экалагічнай культуры падзялілася бібліятэкар першай катэгорыі Марына Грэцкая.

3 работай Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея ў 2020 годзе і захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны раёна прысутных азнаёміла дырэктар музея Вольга Цюшляева.

Як у рамках адукацыйнага працэсу ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў развіваюць творчыя здольнасці навучэнцаў, расказала намеснік дырэктара Ірына Цыгель.

Начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч падзякавала работнікам культуры Дзятлаўшчыны за пленную працу ў 2020 годзе і падкрэсліла, што па леташніх выніках наш раён - у ліку лепшых на Гродзеншчыне. Сёлетні год абвешчаны Годам народнага адзінства, і трэба згуртавацца, стаць дружнай камандай, каб не менш паспя-хова спраўляцца з далейшымі задачамі: выконваць планавыя паказчыкі, рыхтаваць маладыя кадры, аказваць людзям якасныя паслугі, заставацца запатрабаванымі, захоўваць сетку сельскіх установаў культуры, наладжваць зваротную сувязь з людзьмі.

"Цэнтрамі стасункаў" установы культуры раёна назваў Ігар Кухарэвіч і папрасіў спецыялістаў высока трымаць планку, быць прыкладам для насельніцтва, захоўваць беларускія народныя традыцыі і гістарычную спадчыну, вучыць гэтаму падрастаючае пакаленне, актыўна далучаць да культурней дзейнасці пажылых людзей, якія таксама могуць шмат цікавага расказаць, перадаць народныя традыцыі і рамёствы.

Прыемным момантам сустрэчы сталі ўзнагароджанне лепшых у прафесіі і знаёмства з творчай выставай у фае Цэнтра.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/