Сям'я года-2017



Напярэд дні Дня сям'і, які адзначаецца 15 мая, Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна правёў раённы этап конкурсу "Сям'я года-2017". Мерапрыемства праходзіла ў аграгарадку Гезгалы, у актавай зале Дома культуры. Удзел у ім прынялі тры мясцовыя шматдзетныя сям'і -Жыляніных, Аніскевічаў, Жыгалаў.

Дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Т. С Нікіпорчык звярнулася да прысутных:
— Мяняецца жыццё вакол нас, але сям'я застаецца каштоўнасцю на ўсе часы. Без яе не было б самой гісторыі. Сёння мы сабраліся на сустрэчу сяброў. Вы тут, каб адпачьщь ад хатняй работы, цікава правесці час. Вы ўжо пераможцы, бо стварылі моцныя, дружныя сем'і. У вялікіх сем'ях шчасце захоўваецца больш надзейна, чым у швейцарскім банку. Няхай ад сённяшняй сустрэчы ў вас застануцца толькі цёплыя ўспаміны.

Сем'і-ўдзельніцы ў час конкурсу дэманстравалі свае таленты і здольнасці ў чатырох прапанаваных іспытах. Першым з іх была "Візітоўка", для якой канкурсанты загадзя падрыхтавалі відэапрэзентацыі — сямейныя альбомы-гісторыі. Другое заданне было не менш цікавае. Выстава сямейнай творчасці "Свет маёй сям'і — мае захапленні" ладзілася ў фае. Здалёк увагу прысутных прыцягвалі карціны сям'і Жыляніных — мастацкім талентам надзелены бацька і маці, праяўляюць здольнасці дзеці. іх малюнкі выкананы ў розных тэхніках. Былі тут таксама работы з паперы і нітак.

Сям'я Аніскевічаў здзіўляла разнасоламі. Некалькі гатункаў варэння, салянак, квас, кампоты, дамашняя выпечка. Асноўныя складальнікі гэтай смакаты былі вырашчаны на ўласным агародзе і ў садзе.

Творча была аформлена выстава сям'і Жыгалаў. Яны таксама майстры на ўсе рукі. Сярод экспанатаў — выра6ы з папяровай лазы, пісанкі, роспіс па дрэве, лялькі-абярэгі, дамавічкі з тканіны.

Сямейная віктарына стала іспытам на кемлівасць, а вось творчы конкурс "Мая сям'я — мая краіна" быў хатнім заданнем, Варта зазначыць, што ўсе канкурсанты былі крэатыўнымі: спявалі, танцавалі, чыталі вершы і байкі, праводзілі гульні з залай. Кожная сямейная гісторыя была па-свойму адметная. Гледачы падтрымлівалі ўдзельнікаў дружнымі апладысментамі. Нарэшце прыспеў час падводзіць вынікі. Па ацэнцы журы "разрыў" паміж канчатковай сумай балаў сем'яў-удзельніц склаў усяго некалькі дзясятых бала.

Так, трэцяе месца (18,6 бала) заняла сям'я Жыгалаў. Другі вынік (19 балаў) — у сям'і Аніскевічаў. Пераможца раённага этапу конкурсу "Сям'я года-2017" (19,2 бала) — сям'я Жыляніных, Сем'і атрымалі грашовыя прэміі і падарункі ад раённьіх арганізацый грамадскіх аб'яднанняу "Беларускі саюз жанчын", "БРСМ", "Таварыства Чырвонага Крыжа, ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод", сектара раместваў і дэкаратыўна-прыкладной творчасці аграгарадка Гезгалы, Гезгалаўскага лясніцтва.

I. КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/