Свята вёскі Зарой



Павіншаваць жыхароў і гасцей вёскі, а іх з нагоды важнай даты - дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вёскі Зарой - сабралася нямала, прыехаў калектыў работнікаў Наваельнянскага дома культуры.

На пачатку Мерапрыемства ўсіх прысутных павітала вядучая святочнай прафамы Наталля Нагорная, якая адзначыла важнасць вялікага і значнага для баларускага народа свята - Дня Незалежнэсці, павіншавала жыхароў вёскі і гасцей са святам вызвалвння Зароя ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і пажадала ўсім моцнага здароўя, вясёлага настрою і ўсмешак.

Са словамі віншаванняў звярнуўся да аднавяскоўцаў стараста вёскі Станіслаў Сас, галоўны арганізатар свята, ён пажадаў усім міру, шчасця, дабрыні і здароўя, прапанаваў часцей збірацца па святочных нагодах, а беларускім вёскам - пашырацца і расці. Таксама Станіслаў Паўлавіч падзякаваў артыстам за іх падтрымку ў правядзенні святочнай праграмы, за цудоўны настрой, талент.

Да гасцей і жыхароў вёскі звярнулася старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Яна адзначыла, што ўжо больш за 70 гадоў прайшло з той пары, як беларусы жывуць у міры. Свята Дня Незалежнасці Беларусь святкуе як трыумф і веліч тых герояў, што аддалі свае жыццё за свабоду І незалежнасць роднай зямлі. Праходзяць часы, змяняюцца пакаленні, але памяць аб вялікім подзвігу застаецца ў сэрцах нашчадкаў на многія гады. Дзякуючы гэтаму святому подзвігу, сучаснасць ганарыцца і радуецца поспехам вучоных, медыкаў, настаўнікаў, спартсменаў, хлебаробаў. Таксама Ганна Мікалаеўна адзначыла, што абавязак кожнага беларуса - захаваць мір на роднай зямлі і памятаць аб сваіх каранях, малой радзіме.

Ганна Жых пажадала ўсім моцнага здароўя, цеплыні і дабрабыту ў сем'ях, каб над усёй беларускай зямлёй і вёскай Зарой, у прыватнасці, заўсёды было мірнае неба. Хвілінай маўчання аднавяскоўцы і госці вескі Зарой ушанавалі памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за яе вызваленне.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/