Свята ў Казлоўшчьне



Добрай традыцыяй у Казлоўшчыне стала правядзенне народных святаў, вечароў адпачынку, іншых цікавых мерапрыемстваў. Вось і нядаўна ва ўтульнай зале мясцовага кафетэрыя прайшла вечарына да Дня абаронцаў Айчыны і Дня жанчын 8 Сакавіка.

Ініцыятарамі мерапрыемства сталі старшыня сельскага выканкама В. А. Бялятка, дырэктар мясцовага Дома культуры Д. Д. Міскевіч, старшыня пасялковага таварыства інвалідаў В. М. Барысік.

Святочны агеньчык наведалі ветэраны вайны і працы, члены таварыства інвалідаў, усе, хто любіць музыку і песні. Гасцямі мерапрыемства былі старшыня раённай арганізацыі інвалідаў В. Ю. Берднікава, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў В. Р. Саламевіч, старшыні таварыстваў інвалідаў з Гезгалаў і Наваельні.

Святочны настрой і цёплую атмасферу ствараў традыцыйны народны інтэр'ер: вышываныя і тканыя ўпрыгажэнні, выстава вырабаў з бісеру, кампазіцыі кветак з тканіны і адмысловыя пано, вязаныя кручком узорныя сурвэткі, ручнікі, зімовыя букеты.

Са словамі прывітання і віншавання да прысутных звярнуліся Валянціна Берднікава, Валянціна Саламевіч, Валянціна Барысік, вядучыя Галіна Аблажэй і Валянціна Бонда. Яны адрасавалі свае пажаданні мужчынам і жанчынам, падзякавалі маці за іх працавітыя рукі, за добрае сэрца і жыццёвы аптымізм. Прагучалі зычанні моцнага здароўя, радасці, шчасця і душэўнага спакою. Шмат добрых словаў было выказана ў адрас старшыні сельскага выканкама, дырэктара Дома культуры, старшыні таварыства інвалідаў, мясцовых прадпрымальнікаў.

На працягу вечара гучала нямала лірычных песень, цікавых вершаў і шчырых пажаданняў. Выхаванцы дзіцячага садка падрыхтавалі цікавую праграму і прыйшлі павітаць удзельнікаў вечарыны. Гасцям мерапрыемства дзеці ўручылі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. Ад работнікаў бібліятэкі кожны з прысутных атрымаў кнігу або часопіс у час бяспройгрышнай латарэі. Ад наведвальнікаў аддзялення для інвалідаў "Праменьчык" удзельнікам мерапрыемства былі перададзены прыгожыя сурвэткі.

Кожны чалавек асаблівы, самабытны, таленавіты. Казлоўшчынская зямля багатая на таленты. Пацвярджэннем гэтаму была выстава народных умельцаў, а таксама чытанне сваіх вершаў, выкананне песень, гумарэсак. Народныя песні гучалі ад Леакадзіі Мускацінай, Ганны Якаўчык, Святланы Барук. Аб сваім захапленні вязанием кручком расказала Галіна Марцінчык, пра ткацкія вырабы распавяла Леанарда Сабалеўская, пра майстэрства вышыўкі бісерам — Валянціна Барысік, аб захапленні паэзіяй — Валянціна Бонда, сакрэтамі выпечкі падзялілася Антаніна Кучынская.

Неад'емнай часткай вечарыны было правядзенне конкурcaў, гульняў, якія падрыхтавала Валянціна Бонда. На працягу ўсяго свята гучала музьіка і песні ў выкананні Дзмітрыя Міскевіча.

Святочны агеньчык прынёс усім, хто яго наведаў, задавальненне, прыемныя ўражанні і добры настрой.

Г. АБЛАЖЭЙ, жыхарка гарпасёлка Казлоўшчына

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/