Свята ад валанцёраў



У аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" чарговы раз завіталі валанцёры сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Ірына Цяцерына, Наталля Бузук, Марына Варган, Анастасія Максіменка, Аляксандр Раеўскі на чале з загадчыцай сектара Ганнай Харлінскай падрыхтавалі для асаблівых людзей музычна-гульнявую праграму з цікавымі гумарыстычнымі заданнямі і конкурсамі.

Наведвальнікі "Праменьчыка", бацькі рабят, удзельнікі раённай арганізацыі ГА "БелТІЗ" са старшынёй аб'яднання Святланай Крэйдзіч, якія таксама былі запрошаны на свята, актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх іспытах і з задавальненнем танцавалі пад песні артьістаў. Парадаваць сяброў песняй уласнага сачынення "Валя-Валянцінка" вырашыў і Алег Бяляк. Вядучая мерапрыемства Ірына Цяцерына нікога не пакінула без увагі, удзельнікі конкурсаў атрымалі памятныя прызы.

Напрыканцы свята спецыялісты і наведвальнікі аддзялення падзякавалі работнікам сектара за цёплую сустрэчу і добры настрой. Завяршылася святкаванне сяброўскім чаяпіццем з ушанаваннем імянінніцы сакавіка Анастасіі Мацвеевай. Яны з мамай, а таксама Вольга Лукашэня і Наталля Бяляк частавалі ўдзельнікаў сустрэчы смачнай выпечкай.

Алена КАЛЮЦІК, загадчыца аддзялення "Праменьчык"

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/