"Свет захапленняў" мудрых людзей



Вясной 2019 года на Дзятлаўшчыне пройдуць адкрытыя пасяджэнні аматарскіх аб'яднанняў "Нам гады не бяда" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і "У коле сяброў" Дварэцкага дома культуры.

Менавіта два гэтыя клубы пры падтрымцы спецыялістаў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прымуць удзел у абласным конкурсе аматарскіх аб'яднанняў "Свет захапленняў".

Так, наведвальнікі аб'яднання "Нам гады не бяда" прадставяць на абласным конкурсе творчую праграму "Мода трэцяга ўзросту". Яна будзе ўключаць тры модныя дэфіле, у час якіх наведвальнікі клуба прадэманструюць калекцыю адзення, створанага ўласнымі рукамі. Сярод іх будуць рэчы і аксэсуары з джынсу.

Варта ўзгадаць, што летам 2018 года наведвальнікі аб'яднанняў "Нам гады не бяда" і "Праменьчык" падрыхтавалі да фестывалю "Славянскі базар" арып'нальную выставу "Джынсавая фантазія". 3 Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў "Віцебск-2018"дзятлаўчане вярнуліся з дыпломам першай ступені за дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Будзем спадзявацца, што адкрытае пасяджэнне клуба выкліча не меншую цікавасць у абласных экспертаў, і творчы вопыт нашых землякоў дастойна ацэняць.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/