Сустрэча творчых, моцных духам людзей



Міжнародны дзень інвалідаў аб'ядноўвае людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Інваліднасць — толькі стан цела, душа чалавека імкнецца да творчасці, дабрыні, ажыццяўлення надзеяў. Раённае мерапрыемства да Дня інвалідаў у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна сабрала моцных духам людзей, якія не скараюцца хваробе.

На сустрэчы прысутнічалі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык", удзельнікі раённай арганізацыі ГА "БелТІЗ", выхаванцы Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР).

Першымі на імправізаваную сцэну паказаць, што яны могуць і ўмеюць, запрасілі самых юных удзельнікаў мерапрыемства з ЦКРНіР разам з валанцёрамі — навучэнцамі гімназіі №1 горада Дзятлава. Дзеці парадавалі прысутных дынамічнымі танцамі.

Прадстаўнікі раённага савета ветэранаў і клуба "Нам гады не бяда" на чале з Леанідам Кашко падарылі цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі цацкі. Раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа ўручыла падарунак аддзяленню "Праменьчык".

Песнямі і цікавымі конкурсам! настрой прысутным уздымалі артысты Наваельнянскага дома культуры — Галіна Сушко, Наталля Нагорная, Таццяна Загорцава. Яны прапанавалі ўдзельнікам сустрэчы выцягнуць лоты з кошычка жаданняў. Канкурсантам давялося станцаваць цыганачку, кан-кан, твіст, вальс, польку, расказаць гумарэску, праспяваць песню і нават выступіць у ролі Веркі Сярдзючкі. Гледачы падтрымлівалі вьіступаючых апладысментамі. Наведвальнікі "Праменьчыка" Алег Бяляк і Віталь Крэйдзіч выканалі некалькі песень для сяброў і гасцей мерапрыемства.

Са словамі падтрымкі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі звярнуліся начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алена Васкель, старшыня раённай арганізацыі ГА "БелТІЗ" Святлана Крэйдзіч, загадчыца аддзялення "Праменьчык" Алена Калюцік. Яны пажадалі асаблівым людзям моцнага здароўя, цярпення, душэўнай цеплыні, шчырых сяброў і не скарацца жыццёвым выпрабаванням, а прадаўжаць рабіць свет вакол сябе лепшым і дабрэйшым.

Завяршыў сустрэчу "салодкі стол", арганізаваць які дапамаглі індывідуальныя прадпрымальнікі Ларыса Гаршанава і Лілія Лашчэўская (магазін "Ягадка" аграгарадка Гезгалы).

I. КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/