СУМЕСНЫ РЭЙД



У сувязі з ростам пажараў на тэрыторыі Дварэцкага, Казлоўшчынскага, Наваельнянскага, Жукоўшчынскага, Дзятлаўскага сельскіх саветаў была арганізавана дэкада па папярэджанні колькасці пажараў і гібелі людзей на іх. Па-ранейшаму асноўнай прычынай пажараў з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Асноўнай мэтай дэкады было на пачатку ацяпляльнага перыяду надаць асаблівую ўвагу адзінокім грамадзянам тым, хто жыве адзінока.
У час рэйду ратаўнікі і карэспандэнтка газеты "Перамога" наведалі вёску Курпяшы Дзятлаўскага сельскага Савета. Асноўныя парушэнні, выяўленыя ў час рэйду, — дэмантаваныя пажарныя апавяшчальнікі або няспраўныя элементы сілкавання ў іх. Таксама адным з тыповых парушэнняў стала няправільная эксплуатацыя пячнога ацяплення: некаторыя гасладары домаўладанняў не ведалі, што парушаюць правілы, а іншыя аказаліся падманутыя гора-спецыялістамі.

Адна з гаспадыняў заўважыла, што ў яе доме нядаўна рамантаваў пячное ацяпленне майстар. Аднак выканаўца работ не ўлічыў патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі, і цяпер жанчыне давядзецца паўторна замаўляць неабхоДныя работы.

Супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС звяртаюцца да жыхароў раёна: перш чым прымаць работу па рамонце пячнога ацяплення і аплачваць яе, запрасіце спецыяліста аддзела па надзвычайных сітуацыях, які бясплатна праінспектуе работу і вызначыць яе адпаведнасць правілам пажарнай бяспекі.
Па выніках рэйду пісьмы з заўвагамі і тэрмінам іх выпраўлення будуць адпраўлены дзецям бацькоў, якія жывуць адзінока.

А.БЯЛЕНКА, Н.АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/