Стартавала раённая спартакіяда



20 сакавіка ў рамках Года народнага адзінства ў сярэдняй школе №3 горада Дзятлава стартавала раённая спартакіяда работнікаў установаў адукацыі.

У першы дзень сярод мужчын і жанчын праходзілі спаборніцтвы па плаванні, гіравым спорце, дартсе, настольным тэнісе, стральбе.

2 красавіка ў рамках раённай спартакіяды пройдуць спаборніцтвы: більярд, валейбол і лёгкаатлетычны крос.

17 красавіка адбудуцца паўфінальны і фінальны матчы па валейболе.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/