"Срэбра" абласных спаборніцтваў - у дзятлаўчанак



27-28 сакавіка ў Мастах прайшлі спаборніцтвы па валейболе ў праграме спартакіяды Гродзенскай вобласці па месцы жыхарства.

У турніры прынялі ўдзел 19 каманд дзяўчынак 2002-2004 гадоў нараджэння з усіх рэгіёнаў Гродзеншчыны. Па выніках 2017 года ў першы дзень гульняў каманды падзяліліся на чатыры падгрупы. Нашы валейбалісткі спаборнічалі з камандамі Навагрудскага, Зэльвенскага, Шчучынскага раёнаў і Ленінскага раёна горада Гродна.

Па словах прадстаўнікоў, у падгрупу, куды трапілі дзятлаўчанкі, сабраліся адны з самых моцных ігракоў. Вельмі напружаная гульня адбылася з камандай Навагрудка, у якой з лікам 2:1 перамаглі дзятлаўчанкі. Вынікам 2:0 завяршылася сустрэча з гродзенкамі, у якой чарговы раз пераможцамі сталі нашы дзяўчаты. 3 такім жа лікам яны атрымалі перамогу над саперніцамі са Шчучынскага і Зэльвенскага раёнаў. У сваёй падгрупе валейбалісткі з Дзятлава занялі першае месца.

Па выніках першага этапу спаборніцтваў у фінале сустрэліся 8 каманд, якія былі падзелены на 2 падгрупы па 4 каманды. Дзятлаўчанкам выпала магчымасць спаборнічаць з камандамі з Ліды, Воранава і камандай Кастрычніцкага раёна горада Гродна.

Без асаблівай цяжкасці нашы дзяўчаты перамаглі саперніц з Воранава з лікам 2:0. Гульня з гродзенкамі таксама завяршылася перамогай 2:0 на карысць дзятлаўчанак.

Асноўная гульня адбылася паміж камандамі Дзятлава і Ліды. Пасля ўпартай барацьбы дзятлаўчанкі выйшлі ў пераможцы і атрымалі права спаборнічаць у фінале за першае - другое месца з камандай Ашмянскага раёна.

Нашы зямлячкі занялі 2-е месца.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/