Спартыўны май - 2016



У час майскага свята на стадыёне, плошчы і вуліцах Дзятлава спаборнічалі аматары лёгкай атлетыкі, ролікавых канькоў, лыжаролераў, гіры, каната, міні-футбола, на гарадскім стадыёне адбыўся футбольны матч 3-й рэспубліканскай лігі паміж камандамі Дзятлава і Скідзеля.

Лёгкаатлетычная эстафета

У традыцыйнай лёгкаатлетычнай эстафеце па вуліцах горада ўдзельнічалі 12 школьных каманд. Пераможцай у першай групе школаў стала эстафета дзятлаўскай СШ №3. Другое месца занялі спартсмены Казлоўшчынскай СШ, трэцяе — Наваельнянскай СШ.
У другой групе школаў пераможцамі сталі бегуны Гезгалаўскай СШ. Другое месца занялі лёгкаатлеты Круцілавіцкай СШ, трэцяе — Вензавецкай СШ.
У трэцяй групе школаў перамогу святкавалі юныя спартсмены Лявонавіцкай БШ. Другое месца заняла каманда Раклевіцкай БШ, трэцяе — Жукоўшчынскай БШ.

"Міля Жалабоўскага"

У лёгкаатлетычным забегу для аматараў бегу ўсіх узростаў на "Мілю Жалабоўскага" (стаерам на гэты раз была прапанавана скарочаная дыстанцыя — 1 350 метраў) стартавалі 22 удзельнікі.
У спаборніцтве мужчын перамог Дзяніс Валяк з вынікам 3.33.3. Другое месца заняў Сяргей Карнелік (3.58.5), трэцяе — Максім Буяк (4.05.5).
У саперніцтве жанчын перамагла Анастасія Герасімчык (5.03.9). На другім месцы фінішавала Вольга Дарафейчык (5.17.2), на трэцім — Анастасія Вяроўка (5.26.2).

Гонка на ролікавых каньках

На дыстанцыі 1 350 метраў спаборнічалі 11 спартсменаў. У юнацкім саперніцтве перамог Вадзім Кухарэвіч (3.14.8). Другое месца заняў Павел Жадзейка (3.20.5), трэцяе — Іван Дарашэвіч (3.22.2).
Самай хуткай сярод дзяўчат аказалася Таццяна Сцяцко (4.24.0). Пасля яе фінішавалі Ксенія Пякарская (4.51.6) і Кацярына Барысенка (5.28.6).

Гонка на лыжаролерах

На такой жа дыстанцыі — 1 350 метраў — спаборнічалі і аматары лыжаролераў. Іх аказалася, як і канькабежцаў, 11 чалавек. Тут ніхто не змог апярэдзіць раготнаўцаў — спрактыкаваных гоншчыкаў на лыжаролерах. У юнакоў перамог Дзмітрый Татарынаў (3.02.7). Другое месца заняў Павел Кіслы (3.11.9), трэцяе — Яўген Апанасік (3.20.3).
У саперніцтве дзяўчат выйграла Дзіяна Татарынава (3.32.7). Другое месца заняла Ангеліна Анушкевіч (4.05.6), трэцяе — Наталля Саколіна (4.44.3).

Гіра

Адважыліся на саперніцтва 8 чалавек. За яўнаю перавагаю перамог У. Жынко (101 падняцце). Другое месца заняў А. Траскевіч (53), трэцяе — Г. Сівіцкі (52).

Канат

Заявіліся для ўдзелу ў спаборніцтве 5 камандаў. Самымі дужымі і калектыўна згуртаванымі аказаліся асілкі СВК "Граніт-Агра". У фінале яны перамаглі каманду СВК "Хвінявічы". Трэцяе месца выйграла каманда СВК "Войневічы".

Міні-футбол

Самым шматлюдным аказаўся турнір па міні-футболе школьных камандаў. 18 калектываў спаборнічалі ў дзвюх узроставых групах, у трох намінацыях.
У малодшай узроставай групе (хлопцы 2004-2005 гадоў нараджэння) перамагла каманда дзятлаўскай СШ №3. Другое месца занялі футбалісты Дзятлаўскай гімназіі, трэцяе — Вензавецкай СШ. Наступныя за прызавымі месцы занялі каманды Казлоўшчынскай, Наваельнянскай, Жукоўшчынскай, СШ № 1, Дварэцкай, Рудаяварскай школаў.
У старэйшай узроставай групе першай групы школ (хлопцы 2002-2003 гадоў нараджэння) першынствавала таксама дзятлаўская СШ №3. На другім месцы завяршылі турнір футбалісты Казлоўшчынскай СШ, на трэцім — дзятлаўскай СШ №1. Наступныя месцы занялі каманды Наваельнянскай СШ і Дзятлаўскай гімназіі.
У аналагічнай узроставай групе другой групы школ першае месца заняла каманда Круцілавіцкай СШ. На другім месцы футбалісты Гезгалаўскай СШ, на трэцім — Вензавецкай СШ, на чацвёртым — Хвінявіцкай СШ.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/