Раённая спартакіяда сярод выхаванцаў летнікаў установаў адукацыі раёна прайшла 20 чэрвеня на стадыёне "Колас" у Дзятлаве. Арганізатары мерапрыемства - аддзел адукацыі райвыканкама, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.
Спаборніцтвы прайшлі па розных відах спорту: міні-футболе, валейболе, піянерболе, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы, шашках, шахматах, дартсе.
Павітаў удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда. Ён адзначыў, што лета - гэта лепшы час для адпачынку і аздараўлення. У юных спартсменаў з'яўляецца больш вольнага часу для развіцця і ўдасканалення майстэрскіх здольнасцей у спорце.
Дзяржаўны сцяг было даверана ўзняць выхаванцу дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы капітану каманды зборнай вобласці па хакеі "Залатая шайба", пераможцу рэспубліканскіх спаборніцтваў Дзмітрыю Дзірвуку.
Затым каманды размясціліся на некалькіх спартыўных пля-цоўках цэнтральнага стадыёна, спаборніцтвы праходзілі адначасова, тым самым падзялілі ўдзельнікаў па інтарэсах, сабралі вакол сябе балельшчыкаў і аматараў розных відаў спорту.
Удзел у спартакіядзе прынялі выхаванцы спартыўнага летніка "Алімпіец" з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, выхаванцы летніка "Усмешка" сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, зборная каманда з дзіцячага аздараўленчага цэнтра "Баравічок", удзельнікамі таксама сталі выхаванцы летнікаў "Юны архе-олаг" і "Эрудыт" гімназіі №1 горада Дзятлава, выхаванцы летніка "Усмешка" Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы, "Здаравячок" Казлоўшчынскай сярэдняй школы, "Вясёлка" Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы, "Вясёлка" Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, "Алімпіец" Гезгалаўскай сярэдняй школы, "Сонейка" Жукоўшчынскага дэіцячага сада-базавай школы, "Весяльчак" Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, "Лясная казка" Наваельнянскай сярэдняй школы, "Сузор'е адкрыццяў" Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, "Вясёлая планета" Дварэцкай сярэдняй школы, "Лясная акварэлька" Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
У спаборніцтвах па настольным тэнісе ў агульнакамандным заліку па суме месцаў двух удзельнікаў пераможцай стала зборная каманда з дзіцячага аздараўленчага цэнтра "Баравічок", другімі сталі выхаванцы "Алімпійца" з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, трэцяе месца атрымала каманда спартсменаў летніка "Лясная казка" Наваельнянскай сярэдняй школы.
у спаборніцтмх па дартсе ў агульнакамандным запіку на суме месцаў двух удзелі і першымі сталі выхаванцы летніка "Усмешка" з Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы, другое месца атрымалі выхаванцы летніка "Алімпіец" з Гезгалаўскай сярэдняй школы, трэцяй стала зборная каманда з дзіцячага аздараўленчага цэнтра "Баравічок".
Пераможцамі тут сталі выхаванцы летніка "Вясёлка" з Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другое месца - у каманды летніка "Сонейка" Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы, трэцяя - зборная каманда з дзіцячага аздараўленчага цэнтра "Баравічок".
Першае месца артымала каманда выхаванцаў летніка "Алімпіец" з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, другімі сталі выхаванцы петніка "Юны археолаг" з гімназіі №1 горада Дзятлава, трэцяе месца у каманды "Здаравячок" Казпоўшчынскай сярэдняй школы.
Па выніках спаборніцтваў у агульнакамандным заліку ў малодшай узроставай групв першае месца атрымала каманда спартсменаў летніка "Алімпіец" з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, другое месца - у каманды выхаванцаў летніка "Эрудыт" гімназіі №1 горада Дзятлава.
У агульнакамандным заліку ў старэйшай узроставай групе першае месца атрымала каманда "Алімпіец" з Гезгалаўскай сярэдняй школы, другое месца - у зборнай каманды з дзіцячага аздараўленчага цэнтра "Баравічок".
Першымі ў старэйшай узроставай групе стала каманда выхаванцау летніка "Алімпіец" з Гезгалаўскай сярэдняй школы, другое месца - у зборнай каманды з дзіцячага аздараўленчага цэнтра "Баравічок".
У малодшай узроставай фупе ў спаборніцтвах па міні-футболе стала каманда спартсменаў летніка "Алімпіец" з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, другое месца атрымалі выхаванцы летніка "Вясёлка" Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы.
Першае месца заняла каманда выхаванцаў летніка "Эрудыт" гімназіі №1 горада Дзятлава, другой стала каманда летніка "Здаравячок" Казлоўшчынскай сярэдняй школы, трэцяе месца - у выхаванцау летніка "Вясёлка" Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы.
Пераможцай стала каманда спартсменаў летніка "Алімпіец" з Гезгалаўскай сярэдняй школы, другое месца - у зборнай каманды з дзіцячага аздараўленчага цэнтра "Баравічок", трэцяе -у каманды спартсменаў летніка "Алімпіец" з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Па выніках спаборніцтваў фінальнага этапу раённай спартакіяды сярод дзяцей і юнакоў, якія адпачываюць у летніках, пераможцай стала зборная каманда з дзіцячага аздараўленчага цэнтра "Баравічок", другое месца атрымала каманда выхаванцау летніка "Алімпіец" з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, трэцяе месца - у каманды спартсменаў "Алімпіец" з Гезгалаўскай сярэдняй школы.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/