Спаборніцтвы "Скураны мяч" працягваюцца



29-30 кастрычніка ў горадзе Дзятлаве на стадыёне "Колас" зноў прайшлі абласныя спаборніцтвы па футболе "Скураны мяч", аднак ужо сярод юнакоў 2006-2007 гадоў нараджэння.

У футбольным турніры прымалі ўдзел каманды хлопцаў з Дзятлава, Карэлічаў, Навагрудка, Свіслачы і Слоніма.

Першы гульнявы дзень прынёс нашым спартсменам дзве перамогі: спачатку яны абыгралі каманду са Свіслачы -5:2, затым былі мацнейшыя за футбалістаў з Карэлічаў - 3 : 0.

На наступны дзень дзятлаўскія хлопцы ўнічыю згулялі з Навагрудкам - 1:1.

Таксама святкавалі чарговую перамогу над слонімскімі футбалістамі - 5:0.

Па выніках матчаў дзятлаўскія футбалісты занялі другое месца ў групе і забяспечылі сабе выхад у фінальны этап абласнога турніру па футболе "Скураны мяч" у сваей узроставай катэгорыі.

Вынікі іншых матчаў, якія праходзілі ў чацвер:
Карэлічы - Слонім - 9:2;
Навагрудак - Свіслач - 11 : 2;
Слонім - Навагрудак - 0:3.

Выйікі іншых матчаў, якія праходзілі ў пятніцу:
Свіслач - Слонім - 5:0;
Свіслач - Карэлічы - 2:7;
Карэлічы - Навагрудак - 1:6.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/