Слонім - чэмпіён



У Дзятлаве прайшоў двухдзённы хакейны турнір аматарскіх камандаў Гродзенскай вобласці

Перамог Слонім. 3 першага матча ў суботнюю раніцу слонімцы выразна заявілі свае прэтэнзіі на тытул. У матчы адкрыцця супраць гаспадароў турніру, Дзятлава, яны хутка адкрылі лік і на працягу трох перыядаў дэманстравалі збалансаваную ў атацы і абароне гульню. Перамаглі 4:1.

Другім запускам на лёд выйшлі каманды Шчучына і Мастоў. За Шчучын гулялі знакамітыя па турнірах "Залатой шайбы" арлянцы. Матч яны пачалі удала, ужо на старце закінулі шайбу ў вароты сваіх дарослых сапернікаў з Мастоў. Потым яшчэ адну. Але святкаванне перамогі давялося адкласці. Мастоўская каманда наладзіла сваю гульню і аказала годнае супраціўленне. Усё ж арлянцы перамаглі - 6:4.

Затым адбыўся матч фаварытаў турніру - камандаў Слоні-ма і Ашмянаў. Фаварытнасць засведчыў узровень гульні сапернікаў. Яны прадэманстравалі і належную фізічную гатоўнасць, і добрае катание на каньках, і арганізацыю камандных дзеянняў. Слонім закінуў на адну шайбу больш - 5:4.

Дзятлава вярнулася ў барацьбу за прызы пасля перамогі над Мастамі - 4:2.

Першы турнірны дзень завяршыў матч Ашмяны - Шчучын. Ашмянцы горача імкнуліся да турнірнай рэабілітацыі і не пакінулі арлянскім юнакам (пераважна юнакам) шанцаў - 7:2.

Другі дзень турніру адзначыўся стратамі: пасля двух паражэнняў напярэдадні капітулявала мастоўская каманда - не прыехала для працягу барацьбы. Ёй залічылі два тэхнічныя паражэнні.

Дзятлава пастаралася выціснуць турнірны максімум з матча супраць Шчучына і паўтарыла вынік папярэдняга матча (апошняга ў суботу) - 7:2. Гэта перамога гарантавала дзятлаўчанам, як мінімум, трэцяе месца.

Каб узняцца на другое месца, трэба было абыграць Ашмяны. Не ўдалося, ашмянцы аказаліся больш умелыя - 5:2 на карысць гасцей.

Апошні матч турніру - Слонім супраць Шчучына - ужо нічога не змяняў у турнірнай табліцы. Ппатэтычная перамога Шчучына пакідала яго на чацвёртым месцы, таму што пры дцнолькавай колькасці перамог з Дзятлавам - па дзве - Дзятлава захоўвала перавагу за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы. Такую ж перавагу за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы Слонім у выпадку паражэння захоўваў перад Ашмянамі. Але нечаканасць не здарылася. Слонім не даў ніякай падставы ўсумніцца ў сваім фаварытным статусе, арганізавана і бадзёра правёў заключны матч, шмат і разнастайна атакаваў, перамог- 7:3.

Такім чынам, Слонім з чатырма перамогамі ў чатырох матчах - чэмпіён.
Другое месца з трыма перамогамі і адным паражэннем заняла каманда Ашмянаў.
Трэцяя ў турніры з 50-працэнтным вынікам (дзве перамогі, два паражэнні) - дзятлаўская каманда.
Чацвёртая з адною перамогаю - каманда Шчучына.

Без перамогаў засталася каманда з Мастоў.

Чэмпіён турніру атрымаў Кубак і прыз.

I ўсе ўдзельнікі турніру ўдосталь надыхаліся марозным павет-рам Дзятлава.

Барыс ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/