Скраў гарэлку з вяселля



На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
разгледжаны адміністрацыйныя пратаколы і хадайніцтвы аб прыняцці мераў
да бацькоў непаўналетніх, якія належным чынам не выконваюць свае абавязкі.

Уцёк, пакуль дарослыя спалі

На абодвух бацькоў непаўналетняга жыхара аграгарадка Вензавец былі складзены адміністрацыйныя пратаколы за тое, што не забяспечылі суправаджэнне сына ў позні час. Ноччу на вуліцы Слонімскай у Дзятлаве хлолца затрымала міліцыя.

Варта зазначыць, што гэта не першае правапарушэнне падлетка, у поле зроку камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама ён трапляў і раней. На гэты раз патлумачыў, што сустракаўся ў райцэнтры са сваёй дзяўчынай, а з дома ўцёк праз акно, калі заснулі бацькі.

Дарослыя пацвярджаюць, што вечарам сын быў дома. Аб яго затрыманні яны даведаліся са слоў супрацоўнікаў міліцыі.

Педагогі юнага парушальніка сцвярджаюць, што хлопец мае патрэбу ва ўзмоцненым кантролі, ён перыядычна прагульвае заняткі ў гуртках, сёлета ўчыніў правапарушэнне ў санаторнай школе, дзе праходзіў аздараўленне.

Члены камісіі папярэдзілі аматара позніх прагулак, што, калі ён "заробіць" новыя адміністрацыйныя пратаколы, будзе накіраваны ў навучальную ўстанову закрытага тыпу. Бацьку і маці хлопца давядзецца заплаціць штраф - па адной базавай велічыні за познюю прагулку сына.

3 півам у дарогу - чакай праблем

Непаўналетні жыхар Дэятлаўскага раёна вучыцца ў Споніме, а адміністрацыйнае правапарушэнне ўчыніў, калі з аднагрупнікам пасля паспяховай здачы экзаменаў ехаў да сваёй дзяўчыны на Зэльвеншчыну. 3 сабой у дарогу хлопцы ўзялі піва. Пасля распіцця алкагольнага напою іх затрымала міліцыя, бо сябар нашага земляка ўдарыў па твары незнаёмага мужчыну.

У час пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама юны парушальнік так і не змог адказаць на пытанне, навошта ён піў спіртное. У хлопца станоўчая характарыстыка э месца вучобы, добрыя адзнакі па экзаменах, аднак цяпер ён будзе знаходзіцца на ўліку ў доктара-нарколага.

Летам юнак плануе працаваць на фірме, якая вырабляе мэблю. Відаць, з уласнага заробку і заплаціць штраф у памеры адной базавай велічыні.

Далі шанц выправіцца

На адрас камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама паступіла хадайніцтва аб прафілактычнай рабоце з маці траіх дзяцей, сям'я якой знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У кватэры, дзе жыве жанчына, умовы для дзяцей створаны, аднак ёсць шэраг парушэнняў, напрыклад, не ўстаноўлены пажарны апа-вяшчзльнік з вывадам гукавога сігнала на фасад. Пры гэтым, спецыялісты адказных службаў пры наведванні сям'і не раз адзначалі, што на кухні бывае накурана.

Дарэчы, і па паводзінах самой жанчыны ёсць шэраг заўваг. Гора-маці часта ўжывае спіртное, не заўсёды ідзе на кантакт са спецыялістамі службаў прафілактыкі, крытыка да сябе ў жанчыны зніжана.

Членам камісіі маці паабяцала выправіцца. Пры новым яе парушэнні дзяцей прызнаюць маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Сама яна павінна наведаць доктара-нарколага і выканаць яго парады, устанавіць пажарны апавяшчальнік з вывадам гукавога сігнала на фасад, сачыць за тым, каб старэйшы сын наведваў школьны летнік.

Праблема - у паводзінах жонкі

На пасяджэнні камісіі таксама разгледжана пытанне аб прызнанні нованароджанай дзяўчынкі маючай патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Яе маці несвовчасова стала на ўлік, хавала сваю цяжарнасць, ужывала спіртное.

Трое старэйшых дзяцей жанчыны ўжо знаходзяцца ў сацыяльным прытулку. Сям'я спрабуе выправіць сітуацыю. Ім даламагае гаспадарка, дзе працуе бацька. КСУП ужо выдзеліла новае жыллё, і дарослыя робяць рамонт. Набылі яны таксама ложачак i рэчы для немаўляці, аднак умовы для малодшага дзіцяці на новым месцы пакуль не поўнасцю адпавядаюць патрабавэнням.

Тым не менш, у кватэры адрамантавалі праводку, набылі газавую пліту. Бацька стараецца зрабіць усё неабходнае, каб вярнуць дзяцей. Аднак праблема не толькі ў ім, але і ў мэці, якая схільная да ўжывання спіртных напояў. Члены камісіі папярэдзілі жанчыну, што яна павінна адмовіцца ад алкаголю, калі хоча вярнуць дзяцей у сям'ю.

Падумаў і вырашыў не парушаць

Непаўналетні жыхар горада Дзятлава чарговы раз сустрэўся э членамі камісіі з-за новага адміністрацыйнага правапарушэння. Цяпер хлопец скраў бутэльку гарэлкі з вяселля. Як патлумачыў, хацеў яе прадаць і "зарабіць" грошай.

Члены камісіі папярэдзілі гора-прадпрымальніка, што яго з-за адміністрацыйных правапарушэнняў у хуткім часе могуць накіраваць у закрытую навучальную ўстанову. На гэта хлопец адказаў: "Я падумаў і вырашыў, што больш не буду парушаць". Хочацца спадзявацца, што ён зможа выправіцца.

Аляксандр ЮРКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
Святлана ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісii па справах непаўналетніх райвыканкама
ВІктар ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік Інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Iрына СТЫРНІК, кярэспандэнтка газеты "Перамога", член камісіі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/