Шчырае слова пра добрага чалавека



Ён мог бы быць вучоным-эксперыментатарам. Па складзе свайго розуму, па прыродных здольнасцях да адной са складанейшых навук - фізікі, па той цярплівасці і ўменні давесці пачатую справу да канца, якая з'яўляецца стрыжнем характеру гэтага чалавека - настаўніка, прафесіянала з вялікай літары і проста шчырага чалавека, які ніколі не адмовіць у дапамозе. Гэтыя словы пра настаўніка фізікі Міхаіла Іванавіча Халопіка, якому ў лютым спаўняецца 70 гадоў.

3 Міхаілам Іванавічам знаёмая даўно, яшчэ з 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі прыйшла працаваць у сярэднюю школу №3 горада Дзятлава. Напачатку ён падаўся вельмі сціплым і непрыкметным чалавекам, які займаўся сваім предметам, вучнямі, імкнуўся навучыць іх складаным і вечным законам уладкавання свету. Але паступова зразумела, што перада мной не проста фізік, а інтэлектуал з арыгінальным падыходам да жыцця, з тонкім пачуццём гумару.

Помніцца, у пачатку двухтысячных увайшлі ў практыку раённыя і абласныя летнікі для адораных дзяцей, у іх некалькі гадоў адпачываў мой сын. Заняткі там праводзіліся па розных предметах, а фізіку выкладаў Міхаіл Іванавіч. Рэзюмэ майго алімпіядніке было наступнае: "Вось гзте настаўнік, мама! Як ён ведее предмет, як умее зацікавіць! Колькі я даведаўся новага - не расказаць. Хацеў бы, каб ён у нас выкладаў".

Сапраўды, Міхаіл Іванавіч Халопік - гэта настаўнік, які сам моцна любіць свой прадмет, таму і прыцягвае де сябе дзяцей, якія цікавяцца фізікай, імкнуцца самі і з дапамогай выкладчыка спасцігаць яе таямніцы.

Напэўна, таму, калі ў 2003 годзе адчыняла дзверы адзі-ная на той час гімназія ў раёне, выкладаць фізіку запрасілі Міхаіла Іванавіча Халопіка. Інакш і быць не магло: у гімназію сабралі самых здольных дзяцей не толькі з горада, але і з раёна. Ізноў пачалася наша сумесная праца ўжо ў сценах гімназіі.

У тыя гады набірала сілу цэнтралізаванае тэсціраванне, яму вучыліся не толькі дзеці, але і нестаўнікі. Мы вялі мультыпрофіль, рыхтавалі дзяцей да ЦТ, працавалі індывідуальна. За некалькі гадоў Міхаіл Іванавіч стаў вядучым спецыялістам па фізіцы ў раёне, ім ён застаецца і па сённяшні дзень.

Але ён не толькі добры настаўнік, майстар сваёй справы, Міхаіл Іванавіч яшчэ і добры сем'янін, клапатлівы муж, цудоўны бацька і дзядуля. Два гады таму, калі музей збіраў матэрыялы пра лепшых настаўнікаў раёна, выдатнікаў адукацыі, давялося пабываць дома ў Міхаіла Іванавіча і Людмілы Іванаўны Халопік. Цеплыня, добразычлівасць і шчырасць - вось тыя якасці, якія адрозніваюць гэту сям'ю. Рознае здараецце ў жыцці з намі і нашымі дзецьмі, еле калі сям'я дружная, з'яўляецца адзіным цэлым, калі кожны стараецца не знайсці вінаватага, а падтрымаць у цяжкую хвіліну, тады і непрыемнасці не страшныя. Усё праходзіць, а каханне і дабрыня застаюцца. Як застаюцца і добрыя справы гэтага чалавека, словы падзякі яго выпускнікоў, словы прызнання і захаплення яго калег.

Алена АБРАМЧЫК, былая калега

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/