ШАШКІ. РАЁННЫ ТУРНІР



Дзве каманды Дзятлаўскай СШ №1 разыгралі тытул чэмпіёна раёна

У асабіста-камандным першынстве раёна па шашках сярод малодшых школьнікаў удзельнічалі 12 каманд. На першым этапе турніру яны спаборнічалі ў дзвюх групах. 3 выдатным вынікам — 18 ачкоў з 20 магчымых — перамогу атрымала першая каманда СШ №1, за якую выстулалі Ягор Ерамейчык, Сяргей Цюшляеў, Павел Крывулька, Валерыя Жалнерчык. На чатыры ачкі адстаў ад лідара квартэт Хвінявіцкай школы (14 ачкоў), трэцяе месца занял: шашысты СШ №3 (10,5 ачка).

У другой групе пераможцай, стала другая каманда СШ №1 у складзе Ігната Ерамейчыка, Захара Андалюкевіча, Мікіты Насовіча, Лізаветы Сарокі (14,5 ачка). На ачко ад пераможцы адстала чацвёрка Дварэцкай школы (13,5). Трэцяе месца занялі шашысты Гезгалаўскай школы (12 ачкоў).

У фінальным стыкавым матчы за перамогу ў турніры сустрэліся першая і другая каманды СШ №1. Фаварытная першая каманда выиграла з лікам 2,5:1,5 і стала чэмпіёнам раёна. За трэцяе месца сапернічалі каманды Дварэцкай і Хвінявіцкай школаў. Хвінявіцкія шашысты не пакінулі шанцаў сваім візаві і выйгралі 4:0.

Наступныя месцы паслядоўна занялі каманды Гезгалаўскай школы, СШ №3, Казлоўшчынскай, Наваельнянскай, Раклевіцкай, Вензавецкай, Жукоўшчынскай, Круцілавіцкай школаў.

У асабістым заліку на першай дошцы пераможцам стаў Ягор Ерамейчык (СШ №1), на другім месцы — Аляксей Шалесны (Казлоўшчынская школа), на трэцім — Даніла Свіб (Хвінявіцкая школа).

Прызёры на другой дошцы — Яраслаў Урбан (1 месца, CШ №3), Аляксандр Волкаў (2 месца, Хвінявіцкая школа), Захар Андалюкевіч (3 месца, СШ №1).

Прызёры на трэцяй дошцы — Павел Крывулька (1 месца, СШ №1), Мікіта Насовіч (2 месца, СШ №1), Яўген Емяльянчык (3 месца, Хвінявіцкая школа).

На чацвёртай дошцы спаборнічалі дзяўчынкі. Перамагла Валерыя Жалнерчык (СШ № 1), другое месца заняла Яна Арцюх (Хвінявіцкая школа), трэцяе — Дар'я Лашкоўская (Гезгалаўская школа).

Адметнасць справаздачнага турніру ў тым, што ён стаў звяном, якога не ставала ў ланцужку шашачнай падрыхтоўкі дзяцей ад дзіцячасадкоўскага ўзросту да ўзросту старшакласнікаў.

Адміністрацыя дзятлаўскай СШ №1 (асабіста А. Пацыновіч, А. Райдзюк) парупілася пра стварэнне належных умоваў для юных удзельнікаў спаборніцтваў, і турнір прайшоў на добрым арганізацыйным узроўні.

М. ВЕНСЛАВОЎСКІ, галоўны суддзя турніру, заслужены трэнер Рэспублікі Беларусь

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/