ШАХМАТЫ, ШАШКІ



3 23 студзеня па 21 лютага ў Дзятлаве прайшлі чэмпіёнскія турніры па шашках і шахматах. Тытулы аспрэчвалі 20 прэтэндэнтаў.

У турніры па рускіх шашках ва ўпартай барацьбе з вынікам 19,5 ачка перамог першаразраднік Аляксандр Смаляк. Усяго на палову ачка адстаў ад яго кандыдат у майстры спорту Юрый Чайкоўскі. Трэцяе месца з вынікам 17,5 ачка заняў таксама кандыдат у майстры спорту Мікалай Венславоўскі. Дабротную гульню паказалі першаразраднік Мірон Шмыгіра, Міхаіл Вяроўка, Аляксандр Юргель.

У напружанай барацьбе прайшоў і турнір шахматыстаў. У выніку два спартсмены набралі па 5 ачкоў. Па большай колькасці перамог перавагу атрымаў першаразраднік Віктар Урбановіч. Другім прызёрам стаў Андрэй Лявончык. Трэцяе месца, адстаўшы ад дуэта лідараў на ачко, заняў Сяргей Калодка. Чэмпіёны і прызёры турніраў узнагароджаны граматамі і грашовымі прэміямі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

У. НІКІПОРЧЫК, галоўны суддзя спаборніцтваў

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/