Сэрца на экране



Чарга каля кабінета ўльтра-гукавой дыягностыкі ў Дзятлаўскай ЦРБ толькі нарастав. Усё таму, што ў раённай установе аховы здароўя з 3 красавіка ўстаноўлены новы ўльтрагукавы сканер экспертнага класа японскай вытворчасці Arietta S60. Апарат з'яўляецца сумеснай распрацоўкай фірмаў Aloka i Hitachi.

Новы апарат дазваляе з высокай дакладнасцю праводзіць дыягностыку розных органаў і сістэмаў арганізма.

У кабінеце ўльтрагукавой дыягностыкі працуюць падрыхтаваныя спецыялісты Кацярына Іода і Людміла Максімчык. Яны могуць "вывесці" на экран сэрца, сасуды і іншыя ўнутраныя органы. Медыкі валодаюць методыкамі ўльтрагукавога даследавання ў акушэрстве і гінекалогіі, галаўнога мозгу і суставаў у нованароджаных. Таксама апаратам праводзяцца даследаванні малочных залоз, шчытападобнай залозы, прастаты, мачавога пузыра.

УГД-кабінет працуе па талоннай сістэме. Працэдура праводзіцца як на бюджэтнай, так і на платнай аснове. Пацыентаў на даследаванне запісваюць доктары ў загадчыцы паліклінікі Алены Куцко.

Медыцынскія паслугі ў Дзятлаўскай ЦРБ паляпшаюцца і прагрэсуюць, каб павышаць якасць жыцця насельніцтва раёна. Паступова папаўняецца і абнаўляецца матэрыяльная база, медыкі аператыўна ставяць дыягназы і прызначаюць правільнае лячэнне пацыентам. Як вядома, не так даўно ва ўстанову аховы здароўя паступіў і рэнтген-апарат, які вылучаецца якасцю і надзейнасцю.

Юлія БАКУНОВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/