Сельскі сход у Жукоўшчыне



Чарговы сельскі сход у Дзятлаўскім раёне прайшоў у аграгарадку Жукоўшчына. ён адбыўся ў рамках рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё". На сходзе былі разгледжаны пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей.

Перад пачаткам сходу спецыяліст групы прапаганды сумесна з ратаўнікамі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прадэманстраваў вучням Жукоўшчынскай школы магчымасці пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і ўзбраення. Спецыяліст групы прапаганды нагадаў дзецям аб мерах бяспекі жыццядзейнасці і навучаў іх, як трэба дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях.

Сход пачаўся з выступления першага намесніка начальніка Дзятлаўскага РАНС Уладзіміра Кажалы, затым выступіў інспектар трупы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дзмітрый Бобін. Яны пазначылі актуальныя пытанні бяспекі пры абыходжанні з агнём. Аб рабоце назіральнай камісіі расказаў на сходзе старшыня Жукоўшчынскага сельскага савета Валерый Верамейчык.

Дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Нікіпорчык расказала аб рабоце з састарэлымі грамадзянамі. Яна адзначыла, што важна, каб у дамах грамадзян быў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, бо ён выратаваў не адно жыццё. Аб правілах карыстання газам і аб парадку замены газавага абсталявання расказаў дырэктар Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар. Пытанні аб бяспечным карыстанні электрычнасцю асвяціў прадстаўнік раённых электрычных сетак Вячаслаў Грышук. Вынікі сходу падвёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Акрамя таго, можна было набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, элементы сілкавання да іх, вогнётушыцелі. Іх рэалізоўваў Дзятлаўскі ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства.
Сход закончыўся канцэртам, які быў арганізаваны Жукоўшчынскім домам культуры.

Т. ГРЫЦУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/