САКРЭТЫ ПРЫГАЖОСЦІ



Прыгожая і дагледжаная знешнасць — гэта адзін з тых фактараў, які дазваляе жанчыне адчуваць сябе камфортна і ўпэўнена.
У чым сакрэты прыгажосці? Якія асноўныя правілы догляду за сабой? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнтка газеты
атрымала ў час інтэрв'ю з доктарам-дэрматавенеролагам, касметолагам Дзятлаўскай раённай палікпінікі Кацярынай Якаўчык.

— Кацярына Валянцінаўна, напачатку раскажыце крыху пра сябе. Чаму менавіта медыцына стала вашым выбарам жыцця?
— Я нарадзілася ў Дзятлаве. Мая мама таксама медык, яна масажыст. Мама бачыла і мяне ў медыцынскай прафесіі — доктарам-неўролагам, тэрапеўтам, толькі я марыла быць касметолагам. Аднак з-за недабору балаў у мяне атрымалася паступіць на педыятрычны факультэт Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.
Тым не менш, цяпер я не шкадую пра гэта, паколькі да мяне на прыём як да доктара-дэрматолага і касметолага прыходзяць і дзеці, і падлеткі. Назапашаны вопыт работы з імі патрэбны.

— 3 якімі праблемамі да вас звяртаюцца пацыенты? Які пералік працэдураў яны могуць у атрымаць у кабінеце касметолага?
— У асноўным гэта электракаагуляцыя папіломаў дэрматафібромаў, кістаў сальных залозаў. Гэта працэдура даволі запатрабаваная. У будучыні плануецца ўкараніць метад крыадэструкцыі — выдаленне бародавак азотам, розныя ін'екцыйныя методыкі. Таксама ёсць такая працэдура, як хімічны пілінг. Звяртаюцца на прыём і падлеткі з праблемай акнэ.

— Догляд знешнасці. 3 якога ўзросту ён павінен пачынацца?
— Ужо са школьных га-доў, з 14-15-гадовага ўзросту. Многія дзяўчаты і юнакі ў гэтыя гады сутыкаюцца з праблемай, як пазбавіцца ад вугроў. Каб вырашыць гэтую праблему, неабходна правільна даглядаць скуру твару. Тады ў будучым такім людзям лягчэй даглядаць сваю знешнасць: выпрацоўваецца навык.

Увогуле, скуру твару, рук, шыі неабходна даглядаць на працягу ўсяго жыцця. Многія памылкова мяркуюць, што касметалогія — гэта нейкае амаладжэнне, і лічаць, што да гэтых працэдураў трэба звяртацца ўжо ў сталым узросце. Аднак касметалопя, у першую чаргу, скіравана на прафілактыку. Вядома, што да 25 гадоў мы расцём, потым наш арганізм ужо старэе, змяняецца структура скуры. Догляд скуры твару прадугледжвае некалькі этапаў: ачышчэнне, танізаванне і толькі затым — нанясенне крэму.

Умывацца трэба з выкарыстаннем спецыяльных пенак або геляў, а вось мыла для гэтага не падыходзіць. Многія жанчыны, у якіх тлустая скура, памылкова лічаць, што яе трэба "падсушыць", і дзеля гэтага выкарыстоўваюць даволі агрэсіўныя сродкі догляду. Аднак у вытку сальныя залозы пачынаюць працаваць яшчэ больш узмоцнена. Гэта закладзена генетычна, такі тып скуры. I для яе падыдзе мяккае ачышчэнне. Для догляду скуры твару таксама трэба выкарыстоўваць маскі — раз на тыдзень, пілінг.

— Кацярына Валянцінаўна, якая асноўная памылка, якую дапускаюць жанчыны ўдоглядзе сваей знешнасці?
— Я пры гадала яе ўжо раней. Гэта парушэнне правілаў паэтапнага догляду скуры. Толькі 5-10% з тых пацыентак, якія прыходзяць да мяне на прыём, прытрымліваюцца гэтых правілаў. Вельмі часта сустракаецца і такая памылка, калі вечарам жанчына не змывае макіяж. Аднак варта памятаць, што менавіта ноччу скура аднаўляецца, ідзе працэс рэгенерацыі.

— Якія правілы догляду скуры зімой, калі на вуліцы асабліва холадна і марозна?
— Перш за ўсё ў гэтую пару года неабходна прымаць вітаміны — А, Е, з селенам, з цынкам, амега-кіслоты (на іх багатая рыба). Усё гэта дазволіць падтрымаць водна-ліпідны баланс скуры. Што ты-чыцца знешняга яе догляду, то для сухой скуры зімой неабходна большае ўвільгатненне. Рэкамендаваны крэмы з даволі шчыльнай тэкстурай.

— Кацярына Валянцінаўна, узрост жанчыны выдае не толькі твар, але і знешні выгляд рук і шыі. Якія сакрэты іх догляду?
— Для скуры шыі падыдуць крэмы, якія выкарыстоўваюцца для скуры вакол вачэй. Неабходна карыстацца і маскамі.
Догляд рук — гэта абавязковае выкарыстанне крэмаў. Захаваць скуру ўвільготненай дапаможа і такая працэдура, як парафінатэрапія.

— Якое ваша меркаванне наконт народнай касметыкі. Наколькі яна эфектыўная ў наш час, для сучасных жанчын?
— Я лічу, што ёю можна карыстацца і сёння. Аднак правільней за ўсё будзе спалучаць народную касметыку і сучасныя прафесійныя касметычныя сродкі. Сёння вельмі папулярнай і эфектыўнай з'яўляецца касметыка, у якой утрымліваюцца фруктовыя кіслоты.

Летам, калі шмат ягадаў — клубніц, парэчак, — вельмі карысна выкарыстоўваць іх у якасці своеасаблівых масак. Узімку можна выкарыстоўваць замарожаныя ягады. Кіслоты, якія ўтрымліваюцца ў ягадах, садавіне, мякка ўздзейнічаюць на скуру, асвятляюць яе, насычаюць вітамінам С. Ён у сваю чаргу стымулюе выпрацоўку калагену — рэчыва, якое неабходна для таго, каб скура была пругкай.

— Кацярына Валянцінаўна, для ўдасканалення свайго прафесійнага ўзроўню, напэўна, вы наведваеце пэўныя семінары. Дзе давялося пабыць сёлета?
— Касметалогія — гэта тая галіна, якая пастаянна развіваецца, прычым хуткімі тэмпамі. Гэта ж датычыцца і медыцыны ў цэлым. I пабыўшы на розных тэматычных мерапрыемствах, семінарах, ты ў першую чаргу знаёмішся з новымі напрацоўкамі ў галіне, пераймаеш вопыт. У семінары, які сёлета праходзіў у Мінску, удзельнічала Яна Юцкоўская, вядомы расійскі касметолаг. Вельмі цікава было паслухаць яе. Цікава было даведацца аб новых накірунках у касметалогіі.

— Кацярына Валянцінаўна, напрыканцы размовы раскажыце пра roe, чым вы любіце займацца ў вольны ад работы час? Ці ёсць у вас хобі?
— Гэта развядзенне кветак і ўпарадкаванне сада. У юнацтве ў мяне была мара мець уласны дом, а каля яго развесці райскі куток, дзе было б прыемна адпачыць. I ў час дэкрэтнага адпачынку я сваю мару здзейсніла. Цяпер у мяне каля дома шмат кветак, ёсць дэкаратыўныя кусты, усё гэта аздоблена элементам! ландшафтнага дызайну. Кветкі на прысядзібным участку цвітуць з ранняй вясны да позняй восені. Гледзячы на ўсю гэтую прыгажосць, адчуваеш радасць.

— Якія парады, як жанчына і як доктар, дасце чытачам нашай газеты?
— Перш за ўсё, варта імкнуцца генерыраваць станоўчыя эмоцыі, думкі, паколькі, на мой погляд, прыгажосць пачынаецца з добрага эмацыянальнага настрою. I перш за усё прыгажосць бачыцца ў вачах жанчыны. Таксама варта імкнуцца рабіць у жыцці добрае. У жыцці дзейнічае прынцып бумеранга: калі ты робіш дабро, яно абавязкова вяртаецца да цябе.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/