Развіццё і ўдасканаленне



Цяпер Дзятлаўскі РЭС прадаўжае бесперапыннае і планавае развіццё.

У 2018 годзе была рэканструявана стацыянарная высакавольтная лабараторыя з прымяненнем найноўшага абсталявання. Праведзены рамонт памяшкання АДГ РЭС, у якой усталяваны сучасны дыспетчарскі шчыт замест старога. У 2019 годзе таксама адрамантаваны будынак ГЭС "Навасёлкі".

На сёння Дзятлаўскі РЭС - гэта без малога 18 тысяч абанентаў, больш за 1700 км паветраных ліній 0,4-10 кВ, 529 трансфарматарных падстанцый. На яго абслугоўванні знаходзяцца ГЭС "Навасёлкі" магутнасцю 220 кВт і ГЭС "Гезгалы" магутнасцю 720 кВт. Для абслугоўвання электрычных сетак у падраздзяленні дзейнічаюць адзінаццаць брыгад, у тым ліку пяць аператыўна-выязных.

Кругласутачна і бесперапынна шматлікі згуртаваны калектыў Дзятлаўскага раёна забяспечвае надзейнае і бесперабойнае электразабеспячэнне раёна, удасканальвае свае навыкі, паспяхова асвойвае новае абсталяванне і перадавыя тэхналогіі, шануе традыцыі і сваю гісторыю.

Начальнік Дзятлаўскага РЭС Міхаіл Ступчык:
- Калі працуеш на прадпрыемстве з такой гісторыяй, адчуваеш не толькі гонар, але і вострае пачуццё адказнасці. Азіраючыся назад, аналізуючы дасягненні гэтага доўгага шляху, усведамляеш, што зменшыць гэты тэмп нельга, нельга дапусціць хібы. Мы павінны прадаўжаць гэтую слаўную гісторыю, запаўняючы яе новымі працоўнымі здзяйсненнямі і вытворчымі вынікамі. Паважаныя калегі і ветэраны Дзятлаўскага РЭС, прыміце самыя шчырыя віншаванні з 60-гадовым юбілеем! Жадаю ўсім вам здароўя і даўгалецця, а калектыву філіяла - росквіту і пастаяннага развіцця!

Наталля АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/