Раённы бацькоўскі сход у Дзятлаве



У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў раённы бацькоўскі сход "Школа і сям'я — велічыні роўна адказныя і роўна зацікаўленыя ў лёсе дзіцяці". На яго былі запрошаны кіраўнікі ўстановаў адукацыі раёна, іх намеснікі па выхаваўчай і вучэбна-выхаваўчай рабоце, старшыні школьных бацькоўскіх камітэтаў, законныя прадстаўнікі вучняў.

Мерапрыемства было скіравана на фарміраванне ў законных прадстаўнікоў адказных адносінаў да выхавання сваіх дзяцей, павышэнне прававой культуры ў пытаннях юрыдычнай адказнасці за выхаванне і навучанне дзяцей.

Аб узаемадзеянні сям'і і школы ў сучасных умовах расказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Н. Белаус. Я на зазначыла, што страта сямейных каштоўнасцяў стала адной з асноўных прычын дэмаграфічных праблем. Таму работа школы з сем'ямі скіравана на выхаванне сямейных каштоўнасцяў, захаванне сям'і. Найбольш папулярныя формы ўзаемадзеяння — удзел у сацыяльна значных акцыях, сумесных праектах, бацькоўскіх форурумах, падрыхтоўка відэасправаздачаў, уключэнне ў даследчую і экскурсійную дзейнасць. Законныя прадстаўнікі вучняў прымаюць актыўны ўдзел у кіраванні адукацыйньь працэсам праз дзейнасць бацькоўскага камітэта, савета школы, папячыцельскага савета.

Даведацца аб праблемах навучэнцаў і бацькоў дапамагаюць агульнашкольныя і класныя бацькоўскія сходы, індывідуальныя кансультацыі са спецыялістамі сацыяльна-педагагічных службаў, класнымі кіраўнікамі, узаемадзеянне з камісіяй па справах непаўналетніх, міліцыяй, медыкамі, анкетаванне, школьныя сайты, дзённікі навучэнцаў, газетныя публікацыі, тэлефонная сувязь.

У 2017/2018 навўчальным годзе акцэнт у прафілактычнай рабоце зроблены на ўзмацненне кантролю за арганізацыяй вольнага часу дзяцей у другой палове дня, шосты школьны дзень, на канікулах.

Сярод праблемаў узаемадзеяння сям'і і школы — пасіўнасць некаторых бацькоў, нежаданне ісці на кантакт з педагогамі, дэфіцыт часу, недастатковая зацікаўленасць у супрацоўніцтве.

Аб прававой адказнасці законных прадстаўнікоў за ўчынкі і выхаванне дзяцей прысутным нагадаў намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна А. Юркевіч. У прыватнасці, ён зазначыў, што бацькі маюць права самастойна вызначаць сродкі і формы выхавання, у тым ліку выкарыстоўваць да дзяцей пэўныя меры прымусу, каб дасягнуць ад іх жаданых паводзінаў, папярэдзіць негатыўныя наступствы. Аднак, выхоўваючы, дарослыя не маюць права жорстка абыходзіцца з дзецьмі, прыніжаць іх годнасць, дапускаць злоўжывання сваімі бацькоўскімі правамі. Жорсткае выхаванне можа прыцягнуць выкарыстанне да бацькоў мераў сямейна-прававой і іншай адказнасці.

Аналіз стану падлеткавай злачыннасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх за 9 месяцаў 2017 года паказаў, што за гэты перыяд навучэнцы ўчынілі 6 правапарушэнняў, сярод якіх 2 (20%) — гэта парушэнне антыалкагольнага заканадаўства, 4 (80% ) — дробнае хуліганства. У раёне пачасціліся выпадкі, калі непаўналетнія ва ўзросце да 16 гадоў знаходзяцца не дома ў позні час (пасля 23 гадзін). Да адміністрацыйнай адказнасці ўжо прыцягнуты 16 бацькоў. Абвастрылася праблема забеспячэння палавой недатыкальнасці непаўналетніх.

Аб прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх і пра інфармацыйную бяспеку дзяцей у Інтэрнэце расказаў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. Петрукевіч.

Актуальней з'яўляецца і праблема захавання здароўя ў падрастаючага пакалення. Як зазначыла раённы педыятр Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Т. Чыгір, асноўнай прычынай развіцця шкодных звычак у дзяцей з'яўляецца неспрыяльная атмасфера ў сям'і. Каб не дапусціць фарміравання залежнасцяў, бацькам трэба больш увагі ўдзяляць дзецям, сачыць за іх паводзінамі. Доктар пералічыла асноўныя прыкметы, якія павінны падказаць дарослым, што іх дзіця паспрабавала наркотыкі, патлумачыла, чым небяспечныя піва і цыгарэты ў падлеткавым узросце, і падкрэсліла, што лепшы выхаваўчы сродак — гэта ўласны станоўчы прыклад.

Педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава В. Ламака расказала бацькам школьнікаў, як змагацца з падлеткавай агрэсіяй, як своечасова заўважыць суіцыдальныя паводзіны дзіцяці і куды звярнуцца па дапамогу. Па словах спецыяліста, узбудзіць агрэсію ў непаўналетняга могуць не толькі няправільныя паводзіны бацькоў, але і тэлебачанне, відэагульні.

Псіхолаг падрабязна расказала і аб суіцыдальных паводзінах дзяцей, аб сітуацыях, якія павінны насцярожыць бацькоў.

— Маральныя ідэалы праваслаўнай сям'і і Божыя запаветы засцерагаюць дзяцей і дарослых ад шкодных залежнасцяў, вера дапамагае чалавеку самаўдасканальвацца і мяняцца да лепшага, — нагадаў удзельнікам раённага бацькоўскага схода благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, протаіерэй М.Пінчук.

I. СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/