Рабіць дабро ніколі не позна



У рамках акцыі "Моладзь за бяспеку" юныя ратаўнікі гімназіі №1 і сярэдняй школы №3 горада Дзятлава наведалі састарэлых грамадзян і шматдзетныя сем'і.

Не ўсе сталыя людзі могуць праверыць стан коміна на гарышчы, замяніць элемент сілкавання ў аўтаномным пажарным апавяшчальніку, працаваць каля дома, у агародзе. Вось і прыйшлі на дапамогу пенсіянерам юныя памочнікі. Вучні пасля ўрокаў разам з супрацоўнікам РАНС адправіліся ў вёскі Хадзяўляны і Савічы. За некалькі гадзін яны змаглі дапамагчы і плот з калодзежам пафарбаваць, і агарод прапалоць, і парадак на ўчастку навесці.

Для дзяцей са шматдзетных сем'яў былі падрыхтаваны сувеніры і падарункі: наклейкі, размалёўкі і цікавыя кнігі. Бацькам яшчэ раз нагадалі аб тым, што небяспечна пакідаць дзяцей без нагляду.

А.БЯЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/