Прыводзілі ў парадак месцы памяці



3 16 па 20 сакавіка ў Гродзенскай вобласці прайшлі мерапрыемствы па навядзенні парадку на мемарыялах памяці.

У Дзятлаве месцам смутку і светлай памяці аб нявінна забітых мірных жыхарах з'яўляецца мемарыял "Дзеці ліхалецця". Пра яго значэнне для дзятлаўчан гаворыць удзельніца акцыі, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Алена Васкель:
- Мемарыял "Дзвці ліхалецця" - не проста помнік. Гэта месца, дзе пахаваны дзеці, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Мы - адзіная нацыя, і мы помнім подзвіг дзядоў і прадзедаў, якія аддалі свае жыцці за нашу Радзіму, дзякуючы якім мы жывём, вучымся і працуем у мірнай і спакойнай краіне. Жаночы рух Беларусі заклікае помніць нявінна забітых мірных жыхароў і людзей, якія загінулі, абараняючы сваю зямлю. Мы - за мірную, квітнеючую Беларусь, мы - за адзінства Беларусі.

Актыўны ўдзел у акцыі прынялі работаю Казлоўшчынскага сельвыканкама разам са старшынёй Вадзімам Бяляткам і КСУП "Слава працы" з кіраўніком Віталем Дулам. Яны прыводзілі ў парадак тэрыторыі каля помнікаў на брацкіх магілах у вёсках Трахімавічы і Гарадкі.

Парадак каля абеліска Славы наводзілі прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў "Белая Русь" і "БРСМ", працоўныя калектывы РУП ЖКГ і Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння.

Таксама ініцыятыву падтрымалі і навучэнцы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава: працоўным дэсантам наводзілі парадак каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/