Прывезлі бронзу са Шчучына



22-23 кастрычніка ў горадзе Шчучыне праходзіў фінал абласных спаборніцтваў па футболе "Скураны мяч" сярод дзяўчат 2009-2011 гадоў нараджэння.

У фінале абласнога турніру прынялі ўдзел каманды з Дзятлаўскага, Карэліцкага, Навагрудскага, Смаргонскага, Шчучынскага раёнаў, а таксама з Ленінскага раёна горада Гродна. Наш рэгіён прадстаўлялі трынаццаць футбалістак: дзевяць дзяўчат з сярэдняй школы № 3, чатыры - з гімназіі № 1 горада Дзятлава.

У першы гульнявы дзень дзятлаўскія футбалісткі абыгралі каманду Смаргонскага раёна з лікам 4 : 0, аднак ва ўпартай барацьбе саступілі дзяўчатам са Шчучына - 0:2.

Назаўтра ў паўфінале дзятлаўчанкі толькі на апошніх секундах прапусцілі мяч і прайгралі камандзе Карэліцкага раёна з лікам 0:1.

Каманда Ленінскага раёна горада Гродна атрымала тэхнічнае паражэнне ад нашых дзяўчат з-за тага, што не змагла прыехаць на спаборніцтвы.

Па выніках матчаў дзятлаўчанкі занялі трэцяе месца, атрымалі не толькі бронзавыя медалі і кубак, але і шмат незабыўных уражанняў і станоўчых эмоцый. Варта адзначыць, што наша футбалістка Арына Грыцук стала лепшым абаронцам абласнога турніру.

3 бронзавай перамогай, дзяўчаты!

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/