Працоўны семестр школьнікаў і студэнтаў



Арганізацыя другаснай занятасці моладзі — адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці грамадскага аб'яднання "БРСМ",
які атрымаў падтрымку кіраўніка дзяржавы, а таксама прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады на месцах.

Для моладзі часовае працаўладкаванне становіцца асабліва актуальным з надыходам летніх канікулаў. Нагадаю, што часовая працоўная занятасць моладзі арганізуецца для грамадзян ва ўзросце ад 14 гадоў для далучэння іх да грамадска карыснай працы, набыцця працоўных навыкаў праз працаўладкаванне на свабодныя працоўныя месцы (вакансіі) наймальнікаў, у тым ліку на часовыя дадаткова створаныя месцы і праз удзел у рабоце студэнцкіх атрадаў.

Актыўная падрыхтоўчая работа Дзятлаўскага раённага штаба па другаснай занятасці летась была пачата ў лютым. Штаб вызначаў арганізацыі раёна, якія маглі б прыняць у летні сезон студэнцкія сельскагаспадарчыя атрады, вёў перамовы з патэнцыяльнымі работадаўцамі па заключэнні дагавораў. Інфармацыя пра месцы працаўладкавання ў летні перыяд 2017 года друкавалася у раённай газеце "Перамога" і на сайце выдання. Ажыццяўляўся прыём заявак ад жадаючых працаўладкавацца, па выніках работы штаба быў складзены пералік наймальнікаў, якія прадаставілі 210 працоўных месцаў.

На 1 кастрычніка 2017 года з удзелам Дзятлаўскага раённага камітэта ГА "БРСМ" часовай працоўнай занятасцю былі ахоплены 217 чалавек. У розны час у гаспадарках раёна працавалі: у КСУП "Хвінявічы" — 14 чалавек (сярод іх 13 навучэнцаў школ), столькі ж у КСУП "Слава працы" і КСУП "Русь-Агра", у КСУП "Войневічы" — 17 (з іх навучэнцаў школ — 16), КСУП "Жукоушчына" — 12 (з іх навучэнцаў школ — 8, студэнтаў — 4) , КСУП "Войневічы" — 11 (з іх навучэнцаў школ — 7, студэнтаў — 4), КСУП "Вензавец" - 8 (з іх навучэнцаў школ — 7, студэнтаў - 1), ААТ "Граніт-Агра" — 30 (з іх навучэнцаў школ — 15, студэнтаў - 15), КСУП "Дварэц-Агра" — 12 (з іх навучэнцаў школ — 6, студэнтаў — 6), КСУП "Вензавец" - 7 (з іх навучэнцаў школ — 5, студэнтаў — 2), КСУП "Жукоўшчына" — 30 (з іх навучэнцаў школ — 29, студэнтаў — 1 ), КСУП "Жукоўшчына" — 19 (з іх навучэнцаў школ — 18), КСУП "Жукоўшчына" - 29 (з іх навучэнцаў школ — 28).

Такім чынам, у перыяд працоўнага семестра-2017 былі сфарміраваны 13 атрадаў, якія працавалі ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна. Удзельнікі атрадаў выконвалі такія работы, як відавая праполка збожжавых і зернебабовых культур, праполка буракоў, уборка збожжа.

У добраахвотніцкія атрады і на працоўную практыку ва ўстановы адукацыі раёна штогод запрашаецца большасць падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама, на іншых відах прафілактычнага ўліку.

Сярод агульнай колькасці тых, хто сёлета звярнуўся ў раённы камітэт ГА "БРСМ" для часовага працаўладкавання, было 7 навучэнцаў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

У час працоўнага семестра раённы камітэт ГА "БРСМ" удзельнічаў у конкурсах "Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак", "У аб'ектыве студатрада".

Таксама на працягу года 308 юнакоў і дзяўчат задзейнічаны ў добраахвотніцкіх і валанцёрскіх атрадах.

К. ХІЛІМОНЧЫК, першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ"

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/