Пракуратура падвяла вынікі за 2018 год



Аналіз стану злачыннасці сведчыць, што на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў 2018 годзе колькасць зарэгістраваных злачынстваў па лініях усіх службаў павялічылася са 177 да 208, у тым ліку са 112 да 147 павялічылася колькасць злачынстваў, учыненых у сельскай мясцовасці.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года са 113 да 134 узрасла колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку. У той жа час узровень раскрывальнасці такіх злачынстваў павялічыўся з 68,1% да 70,1%. Колькасць павялічылася з 76 да 84.

Па лініі наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі выяўлены 11 злачынстваў, 6 з якіх адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Павялічылася з 2 да 13 колькасць выяўленых злачынстваў у сферы эканомікі. У параўнанні з аналагічным перыядам узрасла колькасць злачынстваў, учыненых асобамі, якія маюць судзімасць (з 58 ды 77). Прадоўжана работа па ізаляцыі ў ЛПП асобаў, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і сістэматычна парушаюць грамадскі парадак (ізаляваны 30 чалавек, 7 з якіх - жанчыны).

У другім паўгоддзі 2018 года пракуратурай раёна праведзены праверкі арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі Дзятлаўскага раёна і Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Устаноўлены парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, часам для прыгатавання страваў выкарыстоўваліся прадукты з мінулым тэрмінам прыдатнасці, не захоўваліся нормы сярэднесутачных набораў прадуктаў харчавання, парцыённыя нормы для аднаго пацыента або навучэнца. У адной з установаў адукацыі ўстаноўлены факт крадзяжу поварам прадуктаў харчавання.

У перыяд правядзення ўборачнай кампаніі і нарыхтоўкі кармоў таксама выяўлены недахопы і парушэнні. Нягледзячы на тое, што ў гаспадарках раёна штогод востра стаіць праблема нарыхтоўкі і захавання кармоу і падсцілачнага матэрыялу, некаторыя службовыя асобы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў адносяцца да гэтага неадказна.

У 2019 годзе суб'ектам прафілактыкі Дзятлаўскага раёна належыць прадоўжыць работу па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, забяспечыць выкананне работнікамі харчаблокаў установаў адукацыі і аховы здароўя раёна санітарных нормаў і правілаў, недапушчэнне крадзяжу харчовых прадуктаў. Кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый раёна прыняць меры па выкананні заканадаўства аб захаванасці маёмасці, сельгастэхнікі, запасных частак, гаруча-змазачных матэрыялаў, кармоў, іншых матэрыяльных рэсурсаў, кампенсацыі матэрыяльнага ўрону за кошт вінаватых асобаў.

Алег ВЯЛІЧКА, пракурор Дзятлаўскага раёна

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/