Прафсаюз: пра работу і здароўе



У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы сабраліся члены раённага камітэта прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму з нагоды важнай і неабходнай для установаў, у якіх яны працуюць, падзеі. Было падпісана Пагадненне паміж аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама і Дзятлаўскай раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму на 2019-2021 гады.

- Асноўная мэта Пагаднення - гэта рэгуляванне адносінаў у сацыяльна-працоўнай сферы, прадухіленне працоўных канфліктаў, паляпшэнне ўмоваў працы, павышэнне яе эфектыўнасці. Яно павінна садзейнічаць далейшаму развіццю сацыяльнага партнёрства паміж наймальнікам і прафсаюзнымі арганізацыямі. Гэты дакумент устанаўлівае максімальныя абавязковыя для прымянення сацыяльныя гарантыі і служыць асновай для заключэння калектыўных дагавораў. Пагадненне стане залогам эфектыўнасці рэалізацыі дадатковых у параўнанні з дзеючым заканадаўствам ільгот і гарантый
для членаў нашага прафсаюза. Ва ўстановах нашага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гэта свайго роду аснова-арыенцір у ходзе правядзення калектыўных перагавораў. Нормы Пагаднення ў большасці з'яўляюцца нормамі прамога дзеяння і лічацца мінімальнымі для замацавання ў калектыўных дагаворах, - адзначыла старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюЗа работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марына Бортка.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка дадала, што
неабходна будзе кожнаму старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі на аснове гэтага Пагаднення перагледзець свае калектыўныя дагаворы, змяніць, дапоўніць, што неабходна. I ўвогуле, патрэбна памятаць, што сёння кіраўнік і лідар прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі - гэта тая каманда, якая павінна стаяць на абароне правоў работнікаў.

Таксама на сходзе было разгледжана пытанне аб удзеле прафсаюзнай арганізацыі ў праекце "Здаровы лад жыцця - залог сацыяльнай паспяховасці", які распрацаваў для работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў раёна Дзятлаўскі раённы цэнтр
гігіены і эпідэміялогіі. Гэты праект накіраваны на фарміраванне ў работнікаў адказных адносінаў да свайго здароўя, вядзенне здаровага ладу жыцця. У аснову праекта пакладзена ідэя "эстафеты" здаровага ладу жыцця ў выглядзе статуэткі, якая пераходзіць з арганізацыі ў арганізацыю як сімвал здаровага калектыву. Гэту статуэтку галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Шайбак перадала Наталлі Калодка, і цэлы тыдзень установы культуры будуць актыўна займацца спортам, умацоўваць свае здароўе.

Святлана ГРЫШЫНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/