Прафесіяналы "Сырной страны"



AAT "Дзятлаўскі сыраробны завод" ганарыцца сваімі работнікамі, многія з якіх да прафесійнага свята сёлета былі адзначаны заслужанымі ўзнагародамі прадпрыемства.

Сярод іх Ганаровай граматай за працоўныя дасягненні ўшанавана майстар-сырароб з пятнаццацігадовым стажам работы на прадпрыемстве Людміла Арцюхевіч. На Дошку гонару завода змешчаны партрэты сырароба па паспяванні сыроў Ірыны Генюк і сырароба Аксаны Маложынай. Жанчыны працуюць на участку вытворчасці сыру.

AAT "Дзятлаўскі сыраробны завод" выпускав больш за 50 відаў прадукцыі. Сучаснае абсталяванне і строгі кантроль якасці на ўсіх этапах вытворчасці дапамагаюць прадпрыемству атрымліваць якасную, запатрабаваную ў спажыўцоў прадукцыю.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/