Прафесіяналізм. Вопыт. Уменне



Кіраўнік Дзятлаўскай РАСДТСААФ Валянцін Варабей узнагароджаны пераходным кубкам ідыпломам за перамогу ў намінацыі
конкурсу "Чалавек года ДТСААФ-2018", папоўнілі скарбонку ўласных перамог і работнікі раённай арганізацыйнай навучальнай структуры. Сталічны Палац культуры ветэранаў сустракаў дэлегатаў II пленума Цэнтральнага савета ДТСААФ.

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі дэлегацыі з Расійскай Федэрацыі на чале са старшынёй ДТСААФ Расіі генерал-палкоўнікам запасу Аляксандрам Калмаковым, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, старшыні грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый.

У ходзе сустрэчы прайшло падвядзенне вынікаў дзейнасці абароннага Таварыства за 2018 год, былі абвешчаны лепшыя калектывы і супрацоўнікі, узнагароджаны пераможцы абласных арганізацыйных структур ДТСААФ, пераможцы спаборніцтваў па відах дзейнасці і пераможцы конкурсу "Чалавек года ДТСААФ-2018" па намінацыях.

Акрамя Валянціна Вараб'я, граматамі за значны уклад у развіццё ДТСААФ, поспехі ў працоўнай дзейнасці ў 2018 годзе, праяўленую пры гэтым стараннасць у працы ўзнагароджана выкладчык Людміла Вайтовіч і майстар вытворчага навучання кіраванню механічным транспартным сродкам Дзмітрый Асіпук.

Не лершы год нязменна высокія вынікі ў падрыхтоўцы (перападрыхтоўцы) вадзіцеляў дэманструе Дзятлаўская РАС ДТСААФ, пастаянна ўтрымліваючы першынство па якасці навучання ў раёне і вобласці, якое выяўляецца ў высокім працэнце здачы з першага разу экзаменаў на атрыманне вадзіцельскага пасведчання. Значыць, маладыя вадзіцелі тут атрымліваюць сапраўды добрыя веды і выходзяць на дарогу не дылетантамі, а падрыхтаванымі прафесіяналамі. Аб гэтым сведчаць і вынікі работы калектыву.

Для павышэння ўзроўню падрыхтоўкі вадзіцеляў калектывам работнікаў створаны адпаведныя ўмовы.
У мінулым годзе быў уведзены ў эксплуатацыю новы адміністрацыйны будынак, актыўна вялася праца па абнаўленні вучэбна-матэрыяльнай базы. Для правядзення вучэбных заняткаў па тэарэтычных прадметах абсталяваны сучасныя класы, насычаныя інфармацыйнымі матэрыяламі, камп'ютарамі і мультымедыйнымі прыла-дамі. Для правядзення заняткаў па навучанні кіраванню МТС маюцца аўтадромы.

Дзятлаўская структура ДТСААФ укамплектавана кваліфікаванымі кадрамі.

- Дзятлаўская РАС ДТСААФ заснавана ў 50-х гадах ужо мінулага стагоддзя. На працягу ўсяго часу яе сцены пакінулі тысячы выпускнікоў. У нашы дні іх агульная колькасць у год складае каля 300 чалавек. У нашым калектыве працуюць майстры вытворчага навучання кіраванню МТС і выкладчыкі, якія прысвяцілі сваей справе ужо не адзін год. Жыхары Дзятлаўскага равна і прылеглых раёнаў хочуць атрымаць глыбокія тэарэтычныя веды і выдатныя навыкі кіраван-ня аўтамабілем, таму і выбіраюць менавіта наш ДТСААФ. Таксама сюды прыходзяць нашы былыя выпускнікі, каб прайсці навучанне па перападрыхтоуцы на іншыя катэгорыі, - адзначаюць работнікі РАС ДТСААФ.

Менавіта дзякуючы працы гэтых людзей тысячы маладых людзей знаходзяць свае месца ў жыцці, тысячы грамадзян паспяхова асвойваюць навыкі кіравання аўтамабілем.

Дзятлаўская РАС ДТСААФ праводзіць мерапрыемствы патрыятычнай і спартыўнай накіраванасці, у якіх прымаюць удзел дзясяткі юнакоў і дзяўчат, ветераны вайны і воіны-інтэрнацыяналісты, будучыя вайскоўцы.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/