Пра поспехі ў вучобе і спорце



Савет аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама абмеркаваў вынікі работы за 2017 год і заданы сферы адукацыі раёна на 2018-ы.

3 дакладам аб выніках работы аддзела адукацыі, спорту, турызму райвыканкама і ўстановаў адукацыі раёна ў мінулым годзе і задачах на бягучы год выступіла начальнік аддзела Наталля Белавус.

У прыватнасці яна адзначыла, што ў рэйтынгу якасці адукацыйнага працэсу раён узняўся з 16-га месца (2016 год) на 7-ае ў вобласці і з 8-га - на 2-ое месца сярод раёнаў сваей групы.

Па выніках 2016/2017 навучальнага года атэставаны 2552 навучэнцы. На 5-10 балаў завяршылі навучальны год 81 працэнт навучэнцаў, што больш, чым у папярэднім годзе. 196 навучэнцаў (9,5 працэнта) - выдатнікі, выдатнікаў за год таксама стала больш (на 0,5 працэнта).

У 2017 годзе са 165 выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы паступілі 97 (58,8 працэнта), з іх на бюджэтную форму - 78 працэнтаў.
Павялічылася колькасць выпускнікоў, якія выбралі педагагічныя спецыяльна-сці. У педагагічныя ВНУ паступілі 26 чалавек (27 працэнтаў).

Палепшылася выніковасць удзелу прадстаўнікоў Дзятлаўшчыны ў рэспубліканскіх алімпіядах, у навукова-практычных канферэнцыях абласнога ўзроўню.

3 12-ай пазіцыі на 5-ую ў вобласці ўзняўся раён па выніках здачы цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах.

Асноўная задача ўстановаў адукацыі на 2018 год — яшчэ павысіць узровень адукацыйнага і выхаваўчага працэсу ў раёне.

Галоўны спецыяліст аддзела Дзмітрый Ёда далажыў прысутным вынікі работы раённай фізкультурнай арганізацыі і раённай спартакіяды школьнікаў у 2017 годзе.

Паводле яго інфармацыі, з 2516 навучэнцаў раёна 1692, што складае 67 працэнтаў, займаюцца ў спартыўных секцыях і гуртках. А ў Хвінявіцкай, Круцілавіцкай, Раготнаўскай, Таркачоўскай, Лявонавіцкай школах - усе навучэнцы.

У спецыялізаваных вучэбна-спартыў-ных установах у раёне займаюцца 403 навучэнцы (16 працэнтаў).

Стан здароўя навучэнцаў характарызуецца наступнымі лічбамі: 1999 чалавек (79,4 працэнта) аднесены да асноўнай медыцынскай групы, 271 (10,8 працэнта) - да падрыхтоўчай, 221 (8,78 працэнта) - да спецыяльнай медыцынскай групы. Найменшая колькасць навучэнцаў спецыяльнай медыцынскай групы ў Раготнаўскай, Дварэцкай, Хвінявіцкай школах.

У 2017 годзе Дзятлаўская ДЮСШ падрыхтавала трох спартсменаў першага разраду. Імі сталі Анастасія Францішчык (цяжкая атлетыка), Вадзім Якаўчык і Андрэй Юшкевіч (грэка-рымская барацьба). Двух сваіх выхаванцаў (Аляксандр Сямашка і Максім Мазоль) ДЮСШ перадала ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі.

Зборныя каманды і спартсмены Дзятлаўскага раёна летась удзельнічалі ў 71 абласным і 14 рэспубліканскіх спаборніцтвах.

На абласным узроўні дзятлаўчане здабылі 51 прызавое месца. Вызначыліся каманды па хакеі ("Залатая шайба"), футболе ("Скураны мяч"), валейболе, у ваенна-патрыятычнай гульні "Зарніца". У асабістым заліку найбольш паспяхова выступілі лыжнікі, біятланісты, лёгкаатлеты, шахматысты, цяжкаатлеты, зімовыя шматборцы, спартсмены з грэка-рымскай і вольнай барацьбы.

У склад зборных камандаў вобласці (хакей, біятлон, барацьба, лёгкая атлетыка) былі ўключаны 37 дзятлаўчан.

На рэспубліканскім узроўні дзятлаўчане здабылі 7 прызавых месцаў. Бронзавымі прызёрамі сталі хакейная каманда, зімовы шматборац Уладзіслаў Касцюк, летняя шматборка Анастасія Аніскевіч.

У рэспубліканскіх спаборніцтвах ДЮСШ сярэбранымі прызёрамі сталі Кірыл Емяльянчык (трайны скачок) і Дзмітрый Заяц (эстафета), бронзавымі - Вікторыя Конан (сямібор'е) і Мікіта Дудкін (скачкі з шастом).

У раённай спартакіядзе школьнікаў першае месца ў першай групе школ падзялілі Дзятлаўская СШ №3 і Казлоўшчынская СШ. Другое месца заняла Дзятлаўская СШ №1, трэцяе - Наваельнянская СШ.

У другой групе школ пераможца - Хвінявіцкая СШ, на другім месцы - Дварэцкая СШ, на трэцім - Гезгалаўская СШ.

У трэцяй групе школ першынствавала Раготнаўская СШ, другое месца заняла Лявонавіцкая БШ, трэцяе - Жукоўшчынская БШ.

У абласным аглядзе-конкурсе спартыўна-масавай работы Дзятлаўскі раён заняў у 2017 годзе 1-ае месца.

На пасяджэнні Савета са справаздачамі выступілі дырэктары дзятлаўскіх СШ №3 і СШ №1 Іван Кібінь і Аксана Пацыновіч, загадчыца Казлоўшчынскага яслі-сада Лілія Лішык, дырэктар Круцілавіцкай СШ Сяргей Гузоўскі.

Кіраваў работаю Савета намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч.
Самыя выніковыя па выніках работы за 2017 год калектывы і работнікі ўстановаў адукацыі атрымалі ўзнагароды.

Перад пачаткам пасяджэння ўдзельнікі Савета азнаёміліся з творчымі работам! ўстановаў адукацыі раёна.

Барыс ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/