Погляд скрозь гады



У суботў, 4 лістапада, каля помніка Леніну ў Дзятлаве прайшоў урачысты мітынг "Погляд скрозь гады" да 100-годдзя з Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мітынг памяці - гэта, у першую чаргу, гістарычны урок для моладзі, якой належыць ведаць гісторыю сваёй краіны, імкнуцца зразумець матывы ўчынкаў людзей, якія хацелі памяняць жыццё да лепшага не толькі для сябе, але і для нашчадкаў, і пастарацца зрабіць правільныя высновы з рэвалюцыйных і паслярэвалюцыйных падзеяў.

На мерапрыемстве прысутнічала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Н. Калодка, яе намеснік В. Шыцько, старшыня раённага савета ветэранаў Л. Кашко, старшыня раённага камітэта прафсаюзаў А. Сатараў, першы сакратар ГА "БРСМ" К. Хілімончык, работнікі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, вучні дзятлаўскіх школ.

Пачаўся мітынг з гімна Рэспублікі Беларусь. Затым выступілі вучні сярэдняй школы №1, якія ўзгадалі падзеі тых далёкіх часоў:
— Мінула ўжо 100 гадоў з таго дня, калі адбылася Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя. Яна стала адной з самых значных падзеяў 20 стагоддзя і моцна паўплывала на ход далейшай гісторыі.
На жаль, у свеце і сёння неспакойна. Хочацца, каб драматычныя падзеі тых гадоў паслужылі ўрокам для людзей 21 стагоддзя. I ніколі больш брат не пайшоў на брата, а сын на бацьку.

Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць пра ўсіх удзельнікаў Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, усклалі кветкі
да помніка Леніну.

Святочныя мерапрыемствы да стагоддзя з Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі прадоўжыліся ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

С. ГРЫШЫНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/