"Піянерыя- краіна сяброўства і дабра"



Раённае свята пад такой назвай прайшло 19 мая ў дзень нараджэння піянерыі. Піянераў Дзятлаўшчыны са святам павіншавала Наталля Белаус, пажадала ім далейшых поспехаў у добрых справах, новых творчых ідэй і перамог.

У сваю чаргу навучэнцы расказалі, што цяпер раённая піянерская арганізацыя налічвае 1829 актыўных, крэатыўных, ініцыятыўных удзельнікаў. 3 поспехамі піянераў-лідараў раёна і дзейнасцю раённага савета ГА "БРПА" ў 2017-2018 навучальным годзе прысутных пазнаёміў відэаролік. Пасля ветэран піянерскага руху Яўгенія Савань узгадала, якой раней была піянерыя. Яўгенія Рыгораўна пажадала падрастаючаму пакаленню і надалей захоўваць лепшыя традыцыі руху і быць заўжды гатовымі да добрых справаў на карысць Радзімы, дабра, справядлівасці.

Затым увазе прысутных прадставілі відэа-дайджэст раённага конкурсу "Лідар года-2018" і запрасілі на сцэну для ўзнагароджання пераможцаў гэтага конкурсу. Таксама ва ўрачыстай абстаноўцы свае ўзнагароды атрымалі прызёры і пераможцы раённага этапу рэспубліканскага конкурсу ГА "БРПА" "Зірні на нас па-новаму" і анлайн гульні "3D: сустрэча трох пакаленняў".

Хвалюючым і прыемным момантам сустрэчы стаўурачысты прыём у піянеры лепшых навучэнцаў раёна. Сцяг Дзятлаўскай раённай піянерскай арганізацыі ўнесла знамённая група Дварэцкай сярэдняй школы. Права зачытаць клятву піянера было прадастаўлена педагогу-арганізатару сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Алесі Жых. Піянерскія гальштукі навучэнцам павязалі ветэраны піянерскага і камсамольскага руху, педагогі-арганізатары школ раёна.

Піянераў раёна і ветэранаў піянерскага руху з днём нараджэння піянерыі яшчэ раз павіншавалі вядучыя свята Ірына Мішчанка і Яўген Афанасенкаў і запрасілі прыняць удзел у танцавальным флэш-мобе, а напрыканцы - сфатаграфавацца на памяць.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/