Песенны вернісаж у Дзятлаве



У Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў раённы агляд-конкурс эстраднай песні "Песенны вернісаж".

У ім прынялі ўдзел пятнаццаць выканаўцаў. Усе выступленні былі па-свойму цікавыя, запамінальныя. Хтосьці з канкурсантаў трымаўся на сцэне вельмі ўпэўнена, а камусьці было нялёгка справіцца з хваляваннем. Як адзначыла вядучая, кожнага з іх можна павіншаваць з перамогай, якую яны атрымалі над сабой, бо паверылі ў свае сілы.

Перш чым падвесці вынікі, члены журы падзякавалі ўсім удзельнікам за выступленні, адзначылі, што ўсе выканаўцы паказалі сябе вельмі дастойна, што з кожным годам іх узровень расце, і гэта заўважна, бо трох прызавых месцаў ужо недастаткова.

Такім чынам, першае месца дасталося Аляксандры Маленчык (Вензавецкі дом культуры), на другім месцы - Уладзіслаў Ракуць (ТАА "Чатыры сонцы"), Кацярына Сяледчык (Вензавецкі дом культуры), Алёна Гузавец (горад Дзятлава), на трэцім - Людміла Гародка (Дварэцкі дом культуры), Алеся Чурай (Белагурнаўскі сельскі клуб-бібліятэка), Святлана Гантарская (Жукоўшчынскі дом культуры).

Святлана ГРЫШЫНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/