ПЕРШЫНСТВО РАЁНА СЯРОД ЮНАКОЎ I ДЗЯЎЧАТ



У гімназіі горада Дзятлава прайшло першынство раёна па шашках сярод юнакоў і дзяўчат, якія нарадзіліся ў 2002 годзе і пазней. У турніры ўдзельнічалі 14 каманд з 11 школаў раёна (гімназія, Дварэцкая СШ і Хвінявіцкая школа-сад выставілі па 2 каманды). Каманды пачалі спаборніцтвы па кругавой сістэме ў трох групах.

У першай групе сярод юнакоў Кірыл Емяльянчык (Хвінявічы-2) і Яраслаў Урбан (СШ №3) набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Па дадатковым паказчыку (каэфіцыент) першае месца прысуджана Кірылу. У дзяўчынак у гэтай групе перамагла Ганна Нічыпар з Казлоўшчынскай СШ.

У другой групе перамаглі Мікіта Русін (Хвінявічы-1) і Таццяна Бароўская з Наваельні.

Лідарамі трэцяй групы сталі Глеб Зарубін і Ульяна Сарачынская з Вензаўца.

У фінальных стыкавых гульнях першае месца сярод юнакоў заняў Кірыл Емяльянчык (Хвінявічы-2), другое — Мікіта Русін (Хвінявічы-1), трэцяе — Глеб Зарубін (Вензавец).

Фінал сярод дзяўчынак прынёс перамогу Таццяне Бароўскай (Наваельня), другое месца заняла Ганна Нічыпар (Казлоўшчына), трэцяе — Ульяна Сарачынская (Вензавец).

У камандным заліку першае месца занялі Кірыл Емяльянчык і Яна Арцюх — каманда Хвінявічы-2. Другое месца ў Вензавецкай школы-сада: Глеб Зарубін і Ульяна Сарачынская.

Хачу асабліва адзначыць самых юных удзельнікаў турніру — Яраслава Урбана (2 клас) і Паліну Ступчык (1 клас) з СШ №3, якія змагаліся ўпоравень са значна старэйшымі сапернікамі і занялі трэцяе каманднае месца.

I вельмі радуе, што ў школах раёна пачынаюць адраджацца шашачныя традыцыі. Жадаю хлопцам і дзяўчатам далейшых поспехаў у гэтай цікавай і карыснай гульні.

С. КАЛОДКА, галоўны суддзя спаборніцтваў

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/