ПЕРШЫ СПАРТАКІЯДНЫ ТУРНІР



Раённая спартакіяда работнікаў установаў адукацыі 2016 года пачалася з турніру па шашках

У турніры ўдзельнічаяі 17 каманд. На першым этапе яны спаборнічалі ў дзвюх трупах па кругавой сістэме. У мужчынскай групе "А" першае месца заняў Генадзь Дэйка (5,5 ачка). Віктар Сяменік і Віталь Халюкоў набралі па 4,5 ачка. Перавагу з дадатковага паказчыку (вынік асабістай сустрэчы) атрымаў Сяменік і заняў другое месца, Халюкоў — трэці.

У групе "В" з выдатным вьінікам — 7,5 ачка — перамог Васіль Савашынскі. Ад абсалютнага выніку (8 перамог) яго аддзяліла адна нічыя. Другое месца ў групе заняў Сяргей Калодка (6,5 ачка), трэцяе — Іван Максімчык (5,5).

У фінальных стыкавых гульнях лепшых шашыстаў групаў "A" і "В" сустрэліся Дэйка і Савашынскі, Сяменік і Калодка. Чэмпіёнам стаў Васіль Савашынскі, віцэ-чэмпіёнам — Генадзь Дэйка. У спрэчцы за трэцяе месца перамог Сяргей Калодка.

Па аналагічнай сістэме спаборнічалі і жанчыны. Першае месца ў групе "А" заняла Святлана Мацюкевіч (5,5 ачка), другое — Алена Якаўчык, трэцяе — Наталля Якабчук. Якаўчык і Якабчук набралі па 5 ачкоў, дадатковы паказчык (больш перамог) вывеў на другое месца.

У жаночай групе "В" лідарам завяршыла спаборніцтвы Святлана Кетка (6,5 ачка), на другім месцы — Мая Якаўчык (6), на трэцім — Вольга Жых (4,5).

У фінале Святлана Кетка перамагла Святлану Мацюкевіч і стала чэмпіёнкай. Трэцяе месца ў саперніцтве з Аленай Якаўчык здабыла Мая Якаўчык.

У камандным заліку першае месца занялі прадстаўнікі Дзятлаўскай СШ №3 — Сяргей Калодка і Мая Якаўчык. На другое месца прэтэндавалі дзве каманды з аднолькавым асноўным паказчыкам. Дадатковы паказчык (лепшы вынік у саперніцтве жанчын) вывеў на другое месца каманду Дварэцкай СШ, трэцяе месца дасталося камандзе Дзятлаўскага ДЦРД №2. 3 крыху горшым вышкам фінішавалі каманды Дзятлаўскай СШ №1, гімназіі, Рудаяварскай і Раготнаўскай школаў, якія, на маю думку, не змаглі выкарыстаць усе свае магчымасці.

Раённую спартакіяду работнікаў установаў адукацыі прадоўжаць турніры па шахматах, валейболе, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы, дартсе, гіравым спорце, стральбе, канату, плаванні, а завершыць яе турзлёт у Рыбаках.

М. ВЕНСЛАВОЎСКІ, галоўны суддзя спаборніцтваў

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/