Першы крок да эфіра



Змена ў летніку "Вектар", які арганізаваны на базе Цэнтра творчасці дзяцей i моладзі, у самым разгары. Актыўна і весела праходзяць тут мерапрыемствы ў займальных формах. Яны накіраваны на развіццё творчага і інтэлактуальнага патэнцыялу дзяцей.

Спаборніцкі дух пануе на спартыўных пляцоўках і культурных сустрэчах, тым самым дапамагае дзецям актыўна ўзаемадзейнічаць у складзе каманды, дапамагае наладзіць камунікатыўныя зносіны паміж сябрамі i гасцямі сустрэч.

Цікавым і займальным стала для дзяцей мерапрыемства пад назвай "Першы крок да эфіра" - форум пачынаючых журналістаў.

Выхаванцы летніка "Вектар" сустрэліся з карэспандэнткай газеты "Перамога', якая расказала дзецям пра калектыў рэдакцыі і работу кожнага супрацоўніка, а таксама аб працэсе падрыхтоўкі нумара да друку.

На творчых пляцоўках пад назвай "Спроба пяра" юныя журналісты актыўна ўдзельнічалі ў разнастайных іспытах. Спаборнічалі паміж сабой дзве каманды -"Дынаміт" і "Перцы". Перед кожнай з іх стаяла задача арганізаваць сваю рэдакцыю, штат супрацоўнікаў, прыдумаць назву газеты, распрацаваць дызайн фірменнага знака газеты, прадумаць цікавыя рубрыкі.

Дзеці паспрабавалі свае здольнасці ў якасці галоўнага рэдактара газеты, карэспандэнтаў. Яны распрацоўвалі дызайн газеты, арганізоўвалі адбор актуальнай інфармацыі, размяркоўвалі тэксты на старонках.

Крэатыўным заданнем стала праца па стварэнні сяброўскіх шаржаў на ўдэельнікаў каманды-саперніцы.

Не засталося па-за ўвагай арганізатараў мерапрыемства разумение дзецьмі журналісцкіх тэрмінаў і наэваў.

Наступным этапам мерапрыемства стала мультымедыйная прэзентацыя "Прафесія журналіст".

Рухомыя гульні, эагадкі-адгадкі, спартыўныя конкурсы i ўзнёслы настрой панавалі на творчай пляцоўцы форума юных журналістаў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/