Перамогі нашых каратыстаў



У Дзятлаве адбылося VI адкрытае першынство па кіакушынкай каратэ-до ў раздзеле кумітэ. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 160 каратыстаў з Навагрудка, Слоніма, Гродна, Мінска.

Ад Дзятлава выступілі 17 спартсменаў, усе яны паказалі добрыя вынікі. Залатымі прызёрамі сталі Эдуард Рафікаў, Упадзіслаў Аўсянік, Вераніка Сідорчык, сярэбранымі - Вольга Жыбко, Кірыл Аўсеевіч, Ягор Лазута, Анастасія Францішчык, Артур Лянцэвіч, Арсеній Булаўка. Бронзу ўзялі Ганна Жыбко, Ягор Дзявульскі, Мікіта Некрашэвіч.

Дарэчы, адным з лепшых каратыстаў у сваёй весавой катэгорыі з'яўляецца Эдуард Рафікаў. На яго ліку пяць залатых кубкаў (з верасня 2017 года).

Вольга ЮШКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/