Перамогі колеру золата, срэбра і бронзы



У горадзе Гродно праходзіла першынство Гродзенскай вобласці па цяжкай атлеты цы сярод юніёраў і юніёрак 2000 года нараджэння і малодшых.

Каманду Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы на спаборніцтвах прадставілі спартсмены-навучэнцы Ксенія Пятліцкая, Яна Санюкевіч, Паліна Марчык, Паліна Улога, Анастасія Францішчык.

У асабістым заліку залатую перамогу першынства Гродзенскай вобласці па цяжкай атлетыцы атрымала Анастасія Францішчык, сярэбраны медаль - у Паліны Улога.

Яшчэ адну - бронзавую перамогу - каманда Дзятлаўскай ДЮСШ атрымала і ў агульнакамандным заліку.

Рыхтуе да спаборніцтваў спартсменаў-навучэнцаў трэнер-выкладчык аддзялення цяжкай атлетыкі Дзятлаўскай ДЮСШ Сяргей Залатароў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/