Перад табой у вечным абавязку



Пачатак сакавіка выдаўся па-зімоваму марозны і снежны. На дзень, кат была прызначана наша з Марыяй Купраш сустрэча, сіноптыкі аб'явілі штармавое папярэджанне з-за мяцеліцы. Пакуль рэдакцыйная машына ехала ў вёску Горка, дзе жыве заслужаная шматдзетная матуля, вецер няшчадна сыпаў у лабавое шкло прыгаршчы дробнага снегу, палі і лясы завалакло шэрай снежнай смугой.

Але мы пераадольвалі кіламетр за кіламетрам, каб падрыхтаваць артыкул да самага вясновага, самага жаночага свята 8 Сакавіка. I мне здалося, што гэта сімвалічна. Жыццё таксама аб'явіла штармавое папярэджанне Марыі Альбінаўне, лягло цяжарам выпрабаванняў на кволыя жаночыя плечы, але Маці з вялікай літары не скарылася, годна пераадолела іспыты лесу і атрымала на гэтым шляху не адну перамогу. У гэтым ей дапамагалі вера ў Бога / мужнасць, нездарма Марыя Купраш удастоена звання "Жанчына года-2013" у намінацыі "За жаночую мужнасць". Але пра ўсё' па парадку.

Узнагароды Марыі Альбінаўны Купраш:
1974 год - знак "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1973" 1977 год - медаль "За працоўную доблесць".
1987 год - "Медаль мацярынства" II ступені.
1988 год - "Медаль мацярынства" I ступені.
1989 год - орден "Мацярынская слава" III ступені.
У 2012 годзе Марыі Альбінаўне Купраш тэлеканалам АНТ уручаны памятны прыз "Гонар нацыі".

Нястомная працаўніца

Нарадзілася Марыя ў вёсцы Ляданы, у сялянскай сям'і, дзе акрамя яе гадаваліся два браты. Пасля дзевяці класаў паступіла ў Баранавіцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча тэкстыльшчыкаў №5. Закончыўшы вучобу, працавала на Баранавіцкім баваўняным камбінаце. Рукі дзяўчыны не ведалі стомы, яна была прыкладам для многіх калегаў па цэху. За працоўныя заслугі ўзнагароджана знакам "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва", яе партрэт быў змешчаны на Дошку гонару камбіната, а прозвішча занесена ў кнігу "Удзельнікаў выпуску мільярднага метра тканіны", таксама яна адзначана медалём "За працоўную доблесць".

У 1976 годзе маладая работніца выйшла замуж, а праз год на свет з'явіўся першынец Андрэй. Аднак сям'і не выдзелілі пакой у інтэрнаце, маладым бацькам давялося пераехаць у Слонім, дзе была магчымасць наняць кватэру. Марыя працавала на камвольна-прадзільнай фабрыцы. Нарадзіліся яшчэ двое сыноў.

Аднак па сямейных абставінах гаспадыня кватэры папрасіла Купрашаў з'ехаць. Сям'я з трыма дзецьмі не знайшла іншага жылля ў Слоніме - было прынята рашэнне ехаць на Дзятлаўшчыну. Тут у калгасе "Горка" (цяпер КСУП "Войневічы") шматдзетным бацькам выдзелілі дом.

Марыя пайшла працаваць лабарантам - вазіла малако. Адзін за другім нараджаліся дзеці, але сямейнае жыццё не ладзілася з-за паталагічнай рэўнасці мужа, якая выцякала ў хатнія канфлікты.

Калі цярпець не стала сілы, Марыя Аль-бінаўна рашылася на развод. У яе на руках засталіся 10 дзяцей, старэйшаму з якіх было 17, малодшаму - паўтара гадкі. Быў канец дзевяностых, у калгасе па некалькі месяцаў не плацілі зарплату, а дзяцей трэба было карміць, вучыць, апранаць.

Зноў на дапамогу Марыі Альбінаўне прыйшла працавітасць, якая падмацоўвалася бязмежнай любоўю да дзяцей. Працавала ў мясцовай школе тэхнічкай, хадзіла ў калгас на сезонныя работы, трымала вялікую гаспадарку - дзве каровы, цялят, свіней, курэй, індакачак, садзіла вялікі агарод і па пяцьдзясят сотак бульбы. Гэта дапамагала карміць дзяцей, бо старэйшыя адзін за другім паступалі вучыцца. Каб у дачок і сыноў былі модныя абноўкі, матуля навучылася шыць, вязала на спіцах і кручком. Дзеці таксама не заставаліся ў баку ад хатніх клопатаў, усімі сіламі стараліся падтрымаць матулю, дапамагчы ёй, парадаваць паспяховай вучобай. Старэйшыя клапаціліся аб малодшых. Марыя Альбінаўна і цяпер успамінае, як старэйшы Андрэй не садзіўся есці ў школьнай сталовай, пакуль перад кожным са сваіх малодшых братоў не паставіць порцыю. Купрашы заўсёды былі дружныя і згуртаваныя, такімі яны застаюцца і цяпер.

Матуля з вялікай літары

Мама, мамачка, матуля, рукі твае не ведаюць стомы, вочы глядзяць на неба, а вусны шэпчуць малітвы. Марыя Альбінаўна прызнаецца, што ўсё жыццё ў Бога прасіла толькі міру - для людзей і здаррўя - для сваіх дзяцей. I Бог даваў сілы, здароўе, розум і роўную жыццёвую дарогу яе дзеткам. Усе дзесяць выраслі годнымі людзьмі, дастойнымі сваёй маці.

Марыя Купраш з пяшчотай расказвае аб кожным са сваіх сыноў і дачок.

Старэйшы Андрэй скончыў Мінскае медыцынскае вучылішча, цяпер працуе масажыстам у санаторыі "Альфа Радон".

У Сяргея некалькі спецыяльнасцяў, бо ён адвучыўся спачатку ў Казлоўшчынскім СПТВ, затым - на прадаўца, некаторы час працаваў у магазіне, а цяпер ён стораж, ахоўвае будынак былой Горкаўскай школы, жыве ў бацькоўскім доме.

Павел - выпускнік Мінскай ваеннай акадэміі, цяпер ужо падпалкоўнік, служыць у Мозыры, гадуе траіх дзяцей.

Дзмітрый атрымаў педагагічную спецыяльнасць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, але працуе дальнабойшчыкам, у яго падрастае дачка.

Таццяна жыве ў Шчучыне, у яе трое дзетак і творчая спецыяльнасць - рэстаўратар. Яна скончыла Мірскае мастацкае вучылішча.

Марына - інвалід дзяцінства, яна жыве з матуляй, наведвае аддзяленне "Праменьчык" у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, у яе атрымліваюцца прыгожыя вырабы ручной работы.

Алена, адвучыўшыся ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, працавала па спецыяльнасці, была дырэктарам Горкаўскай базавай школы да закрыцця ўстановы, цяпер - у водпуску па доглядзе дзіцяці да трох гадоў, гадуе дачку і сына.

Яўген - галоўны энергетык КСУП "Войневічы", завочна атрымлівае ў Мінску вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці.

Анастасія скончыла Ваўкавыскае ветэрынарнае вучылішча, працуе ў Пружанскім раёне, вучыцца завочна ў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі, і пакуль матуля здае чарговую сесію, яе чатырохгадовая дачушка гасцюе ў бабулі Марыі.

Ілья пасля тэрміновай службы застаўся служыць па кантракце ў Гродне, у пагранвойсках, у яго таксама падрастае дачушка.

Святло ў акне роднаи хаты

"Бацькоўскі дом - надзейны прычал" - спяваецца ў вядомай песні. Дом Марыі Апьбінаўны, як і яе сэрца, заўсёды адкрыты для яе дзяцей і іх сем'яў. За родным парогам іх чакаюць мацярынская пяшчота, смачныя стравы і цёплая сямейная атмасфера, дзе кожны адчувае сябе родным. Згуртаванасць - бадай самая адметная рыса вялікай сям'і Купрашаў, якая сёння налічвае 28 чалавек. А матуля радуецца, гледзячы на сваіх дзяцей і ўнукаў, і па-ранейшаму стараецца папесціць іх смачнымі пірагамі і тартамі, любімай смажанай бульбай, іншымі хатнімі прысмакамі, ды і з сабой даць "свайго, дамашняга", яна ж любіць завіхацца на кухні.

Яшчэ Марыя Альбінаўна любіць кветкі, расказвае, што, калі працавала ў школе, вырошчвала іх вельмі шмат, каб азеляніць калідоры і класы. Дома ў Купрашаў і цяпер нямала хатніх раслін. Багата іх і на участку, праўда, на дварэ - зіма, і ўся зялёная прыгажосць моцна "спіць" пад снежнай коўдрай.

Прыйдзе вясна, засвеціць сонейка, і абагрэтыя яго промнямі грацыёзныя ружы, непатрабавальныя хрызантэмы парадуюць гаспадыню і яе гасцей сваёй прыгажосцю. Так і ў жыцці: мацярынская любоў Марыі Альбінаўны дала яе дзецям сілы вырасці дастойнымі людзьмі і цяпер радаваць і аберагаць маці, рабіць кожны яе дзень шчаслівым.

У скарбонцы ўзнагарод Марыі Купраш ёсць памятны прыз тэлеканала АНТ "Гонар нацыі". I гэта не проста сімвал. Думаю, ніхто не стане спрачацца, калі я скажу, што такія людзі, як Марыя Альбінаўна — гэта гонар нашай" краіны, гэта пуцяводныя зорачкі, якія могуць падказаць правільны шлях кожнаму з нас.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/