П'едэсталы перамогі Насці Салата



Музычную адукацыю атрымаць няпроста. Асабліва, калі ты дзіця. Асабліва, калі твае аднагодкі гуляюць у двары, а ты вучыш чарговы музычны твор. Але гэта ўсё - толькі стэрэатыпы, якія сваім прыкладам разбурав маленькая цымбалістка Анастасія Салата. Яе стыхія - музыка, а незвычайная працаздольнасць дазваляе пераскокваць прыступкі адукацыйнай праграмы ў Дзятлаўскай школе мастацтваў.

3 Насцяй, яе настаўніцай па класе цымбалаў Ірынай Сідорчык і канцэртмайстрам На-талляй Клімец мы сустрэліся ў актавай зале музычнай школы. Маленькая пяшчотная дзяўчынка з вялікімі сінімі вачыма зачароўвае адным сваім выглядам.
- Ей нават заўвагу немагчыма зрабіць, яна як паглядзіць - адразу растаеш, - жартаўліва кажа Ірына Сідорчык.

На самой справе падставаў для заўваг Насця не дае, а наадварот, радуе сваю музычную "сям'ю" перамогамі ў конкурсах
розных маштабаў. Яна - гонар Дзятлаўскай школы мастацтваў, і нядаўна юная цымбалістка стала стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспу-блікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Паспрыяў гэтаму дыплом I ступені V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва "ЛьВёнок".

Цяпер Насця вучыцца ў 3 класе школы мастацтваў, але, як кажуць яе настаўнікі, ужо ведае праграму нават за 5 клас.

- 3 Насцяй працаваць - адно задавальненне, - запэунівае канцэртмайстар Наталля Клімец. - Але для любога таланта вельмі важны педагог, які ў яго верыць. Педагог Насці, Ірына Пятроўна, - чалавек, які ў яе бясконца верыць і не абмяжоўваецца навучальнымі гадзінамі ў музычнай школе.

- А 50% выступления - работа канцэртмайстра, - падтрымлівае размову настаўніца Ірына Сідорчык. - Калі ён працуе з дзіцем, вялікую ролю адыгрываюць іх узаемаадносіны. Для Насці Наталля Мікалаеўна як родная.

Адразу адчулася, што мае суразмоўцы - гэта зладжаная каманда, якая "дыхае" агульнай справай, і вынікі складанай працы не прымушаюць сябе чакаць. Ужо з 1 класа музычнай школы дзяўчынка-цымбалістка пачала пакараць п'едэсталы перамогі: у рэгіянальным конкурсе беларускай творчасці "Лянок" заняла другое месца, а ў міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай і моладзевай творчасці "Вясёлка над Віцебскам" стала лаўрэатам I ступені.

Насцю заўсёды і ва ўсім падтрымліваюць бацькі, ды і яе жаданне стаць цымбалісткай іх не здзівіла.
- Я ўбачыла, як іграюць на цымбалах, мне вельмі спадабалася, і я захацела запісацца ў музычную школу, - падзялілася дзяўчынка. Магчыма, ужо тады яна адчувала, што апынецца на сваім месцы і будзе мець пэўны поспех. Але не хавае, што пачатак знаёмства з цымбаламі даваўся няпроста. Аднак упартасць брала сваё, і гэта пацвярджае настаўнік:
- У 1 класе музычнай школы дзіцяці было ўсяго 7 гадоў, і на яе лягла вялікая нагрузка. Памятаю, займаліся з ёй без прыпынку паўтары гадзіны. Гэта пастаяннае напружанне: веданне нот, каардынацыя рук, пачуццё інструмента. Тады нават я, дарослы чалавек, адчула стомленасць, а Насця працавала і нават не паспрабавала наракаць. Гэта не цярплівасць, а каласальная працаздольнасць.

У другім класе музычнай школы Насця Салата таксама не змагла прапусціць магчымасць удала прадэманстраваць свой талент. Перамога ў конкурсе "ЛьВёнок", пра які згадвалася вышэй, а за ёй - званне лаўрэата I ступені ў міжнародным конкурсе "Нарвская весна", які праходзіў у Таліне.

Конкурс у эстонскай сталіцы, па словах Насці, запомніўся ёй больш за ўсё. Гэта і мноства эмоцый ад выхаду на сцэну перад вялікай залай, і пераадоленне ўласнага хвалявання, і, вядома, перамога над вялікай колькасцю канкурэнтаў.

- Адразу мне не верылася, што я заняла першае месца, - сціпла прызнаецца дзяўчынка. Напэўна, той стан эйфарыі складана перадаць словамі, яго трэба адчуць.

Нават ад пахвалы настаўнікаў і бацькоў, ад захаплення аднагодкаў Насця не захварэла на "зорную хваробу", а мудра накіравала ўвесь пазітыў у самы лепшы бок - упэўненасць у сабе. Маленькая цымбалістка адчувае сябе лепшай у сваей сферы і на дасягнутым спыняцца не збіраецца. Цяпер, навучаючыся ў 3 класе Дзятлаўскай школы мастацтвау, Анастасія Салата стала пераможцай II адкрытага рэгіянальнага конкурсу "Пяе над Шчараю гітара" і прывезла дадому дыплом I ступені.

Наперадзе яшчэ шмат конкурсаў і, несумненна, мноства перамог. Але ёсць у маленькай цымбалісткі жаданне паспрабаваць сябе ў тэлевізійным конкурсе талентаў. Яна ўпэўнена заяўляе, што не пабаялася б паўдзельнічаць і выканала б там любімую кампазіцыю "Lullaby", або "Калыханка", якая спаўняецца сольна.

Не сакрэт, што адным са складаных і нелюбімых для дзяцей прадметаў у музычнай школе з'яўляецца сальфеджыа. Але і тут Насці ўсё даецца легка.

- У яе абсалютны слых, яна чуе акорды, і для яе гэта не праблема, - расказвае Ірына Сідорчык. - Дзіця вельмі музычнае, праграмы складаныя, але яна ўжо іграе п'есы за 5 клас музычнай школы.

Акрамя таго, што Насця выступав сольна, яна ўваходзіць у склад нядаўна створанага ансамбля-трыа "Цукерачкі". Там Насця - "залатая сярэдзіна" па ўзросце, паколькі разам з ёй выступаюць дзяўчынкі 14 і 6 гадоў.

Музыкант - гэта перш за ўсё артыст. У Дзятлаускай школе мастацтвау выкладчыкі абавязкова вучаць дзяцей правільным паводзінам на сцэне, ужыванню ў вобраз:
- Цымбаліста, напрыклад, відаць, яго не закрывав інструмент, таму нельга быць сумным. Відаць усё цела, якое трэба кантраляваць, - тлумачыць Ірына Пятроўна.

Калі ўбачыць выступленні Анастасіі Салата, то можна з лёгкасцю пераканацца ў тым, што яна прыслухоуваецца да ўсіх парадаў свайго педагога: і прыгожая выправа, і патрэбны выраз твару, і дакладная каардынацыя рук. Усе гэтыя ўменні адточваюцца не толькі на занятках, але і на канцэртных выступленнях у Дзятлаускай школе мастацтваў.

Дарэчы, дзяўчынка ўжо ведае, кім хоча стаць у будучым. Аказваецца, настаўнікам у музычнай школе. А вось Ірына Сідорчык бачыць у ёй патэнцыял для вялікага артыста і верыць, што так абавязкова будзе.

- Давай перанясёмся ў будучыню і ўявім, што ты ўжо дарослая, у цябе ёсць свае дзеці, якія таксама вырашылі ісці па тваіх музычных слядах. Падтрымаеш іх? - пытаюся ў Насці.

- Вядома, я адразу аддам іх у музычную школу, - упэўнена адказвае дзяўчынка, быццам гэта не фантазія, а таксама адна з мэтаў на далёкую будучыню.

А сёння ёй споўнілася ўсяго 10 гадоў, і застаецца пажадаць таленавітай цымбалістцы здзяйснення ўсіх яе жаданняў і яшчэ мноства вялікіх дасягненняў у жыцці.

Юлія БАКУНОВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/