Педагогі выйшлі на старт



25 і 26 мая ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў раённы турысцкі злёт paботнікаў адукацыі, прысвечаны Году малой радзімы. Сіламі памераліся 20 каманд установаў адукацыі Дзятлаўскага раёна.

Удзельнікаў мерапрыемства павіталі, пажадалі спрыяльнага надвор'я і лёгкіх стартаў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Белаус.

Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі падзякаваў за актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці.

У праграме першага дня турзлёту - пераадоленне турысцкай паласы перашкодаў, конкурсы песні, турысцкага быту.
На другі дзень каманды паўдзельнічалі ў конкурсе насценгазет.

Пераможцай сёлетняга турыстычнага злёту стала каманда педагогаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы, другое месца ў каманды Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трэцяе занялі педагогі Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Каманды-пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Дзятлаўскага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/