Пашана і паклон вам, працаўнікі вёскі



Своеасаблівае рахункаванне сельскагаспадарчай працы наладзіла ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама з дапамогай ідэолагаў, работнікаў культуры, прафсаюзаў. Так, 16 лістапада ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

- Сельская гаспадарка заўсёды займала значнае месца ў эканоміцы нашага раёна, - зазначыў, віншуючы лепшых працаўнікоў хлебных ніў і перадавікоў прамысловасці старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік. - Работа хлебароба, механізатара, жывёлавода нялёгкая, але жыццёва неабходная, бо вы забяспечваеце харчовую бяспеку краіны. Ваша праца заслугоўвае прызнання і павагі, а кожная ўборачная кампанія складаная па-свойму. Сёлетні сельскагаспадарчы год не стаў выключэннем, аднак вы справіліся з пастаўленымі задачамі.

У адзіным комплексе з сельскай гаспадаркай працуе перапрацоўчая прамысловасць раёна. За апошнія гады тут праведзена значная мадэрнізацыя, што дзаволіла займець новыя магчымасці па вытворчасці якаснай канкурэнтаздольнай прадукцыі.

Асаблівыя словы падзякі -ветэранам, праца якіх пакладзена ў аснову галіны сельскай гаспадаркі раёна.
Жадаю ўсім прысутным моцнага здароўя, міру, дабрабыту і далейшых поспехаў.

Да словаў віншавання кіраўніка раёна далучыўся яго першы намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна. Ён зазначыў, што ў раене вырашчаны добры ўраджай. Валавы збор зерня склаў 55,4 ты-сячы тон, у тым ліку 9,2 тысячы тон зерня кукурузы, сярэдняя ўраджайнасць - 34 цэнтнеры з гектара.

Лепшых вынікаў у намалотах дабіліся ААТ "Граніт-Агра", КСУП "Жукоўшчына", "Войневічы". Сярод лепшых па жывёлагадоўлі - ААТ "Граніт-Агра", КСУП "Жукоўшчына", "Хвінявічы".

Ад імя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў дзятлаўчан з прафесійным святам павіншаваў кіраўнік спраў аблвыканкама Ігар Папоў. Юбілейныя медалі "100 гадоў органам дзяржаўнага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі" ён уручыў былому старшыні СВК "Граніт-Агра" Сямёну Макарэвічу, трактарысту-машыністу КСУП "Хвінявічы" Анатолю Лаўніку, аператару машыннага даення ААТ "Граніт-Агра" Дануце Залучан.

Падзякай старшыні Гродзенскага аблвыканкама адзначаны трактарыст КСУП "Вензавец" Мікалай Храноўскі. Падзячнымі пісьмамі абласнога Савета дэпутатаў - трактарыст-машыніст ААТ "Дзятлаўская селыастэхніка" Сяргей Грынцэвіч, бухгалтер Новаяльнянскага камбіната хлебапрадуктаў Святлана Груша. Узнагароды атрымалі пераможцы абласных спаборніцтваў па нарыхтоўцы травяністых кармоў: камбайнер КСУП "Русь-Афа" Іван Ціунчык, вадзіцель КСУП "Войневічы" Мікалай Мішчук. Граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджаны сырароб ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" Алена Рэгіневіч, Ганаровай граматай ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу" Гроднамясамалпрам - сырасол ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" Сяргей Пузач.

За добрасумленную пленную працу, асабісты уклад у развіццё сельскай гаспадаркі Дзятлаускага раёна і ў сувязі з прафесійным святам Ганаровыя граматы Дзятлаускага райвыканкама атрымалі Ірына Арлова, аператар машыннага даення КСУП "Войневічы"; Аляксандр Дзянісік, электрагазазваршчык КСУП "Слава працы"; Іна Жэгала, галоўны эканаміст КСУП "Русь-Агра"; Пётр Калюцік, галоўны ветэрынарны доктар КСУП "Жукоўшчына"; Валянцін Кароль, вадзіцель КСУП "Русь-Агра"; Тамара Лашкоўская, жывёлавод КСУП "Дварэц-Агра"; Сяргей Орсік, трактарыст-машыніст КСУП "Хвінявічы"; Аляксандр Трахімовіч, аператар па штучным асемяненні КСУП "Вензавец"; Уладзімір Чайка, трактарыст-машыніст ААТ "Граніт-Агра"; Уладзімір Якшук, трактарыст-машыніст КСУП "Белагурна".

За добрасумленную пленную працу, прафесіяналізм у рабоце, асабісты уклад у развіццё перапрацоўчай прамысловасці афапрамысловага комплексу Дзятлаўскага раёна Ганаровымі граматамі Дзятлаўскага райвыканкама ўзнагародзілі Валерыя Гузеня, генеральнага дырэктара ААТ "Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод "Алгонь"; Аляксея Жэвагу, галоўнага механіка адфытага акцыянернага таварыства "Дварэцкі льнозавод"; Бахмана Муса Аглы Салтанава, начальніка цэха жывёлагадоўлі ААТ "Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў"; Рыгора Сцяпуру, слесара-рамонтніка ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод"; Уладзіміра Чарняўскага, вадзіцеля ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка".

Заслужаныя ўзнагароды ў гэты дзень ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённых арганізацый ГА "БРСМ" і "Белая Русь", сацыяльных партнёраў атрымалі іншыя перадавікі выітворчасці, пераможцы раённых спаборніцтваў, лепшыя работнік сельскагаспадарчай галіны перапрацоўчай прамысловасц раёна. Былі ўшанаваны ветэраны працы.

Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак уручыў Падзяку ад раённай прафсаюзнай арганізацыі за актыўную работу па ўкараненні сацыяльна значных мерапрыемстваў у вольны час на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталлі Калодка.

Гучалі песні, віншаванні, пажаданні. Святочны настрой прысутным стваралі артысты Дзятлаўшчыны і народны ансамбль песні і танца "Свіцязь" Навагрудскага раённага цэнтра культуры.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/