ПАКЛІКАНЫ БЫЦЬ СВЯТАРОМ



Святарства — вялікі гонар, але ў той жа час — вялікая адказнасць. Вось ужо дзесяць гадоў па гэтай нялёгкай дарозе крочыць ксёндз Віктар Захарэўскі, цяперашні настаяцель парафіі касцёла Святых Анёлаў-Ахоўнікаў у аграгарадку Раготна.

Ксёндз Віктар сапраўды адданы Богу чалавек, які ўласным прыкладам вядзе нас, прыхаджан, па дарозе Праўды. У гэтым яму дапамагае яго шчырая вера, любоў да Бога, а таксама добразычлівасць і адкрытасць сэрца.
Я к мудраму пастыру яму можна расказаць аб сваіх праблемах, душэўных перажываннях. Ён жа ў сваю чаргу дасць карысную параду і падтрымае малітвай.
Ксёндз Віктар з'яўляецца пробашчам нашага касцёла ўсяго толькі чатыры гады. Але і за гэты зусім невялікі адрэзак часу яго стараннямі зроблена шмат. Добраўпарадкаваны могілкі, дзе спачываюць нашы родныя і блізкія, прыведзена ў належны стан тэрыторыя каля касцёла. Акрамя гэтага, радуе вернікаў унутранае убранства святыні (асабліва ўрачыстае яно ў вялікія святы), дзе мы збіраемся на супольнуіо малітву, каб папрасіць Божай міласці і дапамогі, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі для кожнага з нас. Узніклі свае традыцыі правядзення святочных набажэнстваў, якія суправаджаюцца ўрачыстымі працэсіямі.
Некалькімі словамі немагчыма пералічыць усё тое добрае, што зрабіў для нашай парафіі яе настаяцель. Але самае галоўнае ў тым, што ён мог паўплываць на нашу свядомасць.
Сэнс жыцця кожнага чалавека заключаецца ў тым, каб жыць па запаведзях Божых, тых духоўных наказах, якія даў нам Хрыстос. А гэта значыць — быць міласэрнымі, добрымі, адносіцца з любоўю і павагай да кожнага чалавека, не забруджваць сваё сумленне кепскімі ўчынкамі і думкамі. Менавіта аб такім сэнсе жыцця нам нагадвае ксёндз Віктар у час кожнай Святой Імшы.
Ксёндз Віктар змог знайсці агульную мову з вернікамі касцёла. I для кожнага з нас у яго абавязкова знойдзецца добрае слова і шчырая усмешка.
У нашым жыцці няма нічога выпадковага. Невыпадкова і тое, што пасвячэнне ксяндза Віктара ў святарскі сан адбылося менавіта 16 лістапада. Гэта дзень асаблівага шанавання іконы Маці Божай Вастрабрамскай. Няхай Панна Марыя і надалей вядзе яго па нялёгкай святарскай дарозе, дапамагае ў служэнні, мэтай якога з'яўляецца нясенне святла Хрыстовай веры.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/