Падарункі ад "Сырной страны



Важкім быў мех у Дзядулі Мароза з "Сырной страны". У рамках акцыі "Нашы дзеці" павіншавалі не толькі дзетак работнікаў прадпрыемства, але і наведалі дзіцячыя установи Дзятлаўшчыны.

Актывісты прафсаюзнага камітэта і пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" завіталі ў Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 і сярэднюю школу №1 горада Дзятлава, а таксама ў прыёмную сям'ю Людмілы Асіпук-Фатон.

Дзеці атрымалі навагоднія падарункі і віншаванні ад Дзядулі Мароза і Снягуркі з "Сырной страны".
Прафкам прадпрыемства арганізаваў навагодні ранішнік у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці для дзяцей работнікаў завода і дзетак, якія часова знаходзяцца ў сацыяльным прытулку. Юныя госці свята змаглі ўбачыць казачнае прадстаўленне, паўдзельнічаць у вясёлых конкурсах і атрымаць салодкія падарункі.

Наталля ЗУБКО, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод"

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/